Мэрам Вільні стане чыноўнік, які «здаў» Бяляцкага?

2015 2015-03-02T16:34:51+0300 2015-03-02T16:34:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/remigius_shymashus.jpg
Рэмігіюс Шымашус (фота Радыё "Свабода")

Рэмігіюс Шымашус (фота Радыё "Свабода")

Першыя вынікі абвясьціў позна ўначы старшыня ЦВК Літвы Зянонас Вайгаўскас. Паводле ягоных слоў, дзейны мэр сталіцы Артурас Зуокас займае цяпер другое месца, набіраючы толькі 18,05% галасоў. Лідзіруе зь вялікім адрывам Рэмігіюс Шымашус, які мае ў актыве 33,96%. На трэцім месцы разьмясьціўся кіраўнік Выбарчай акцыі палякаў Літвы, дэпутат Эўрапарлямэнту Вальдэмар Тамашэўскі з вынікам 16,96%.

Лідэр выбарчай гонкі на пасаду мэра Вільні Рэмігіюс Шымашус — былы міністар юстыцыі, ведамства якога ў 2011 годзе выдала беларускім уладам праваабаронцу Алеся Бяляцкага, перадаўшы інфармацыю пра ягоны банкаўскі рахунак.

Прэзыдэнт Дому правоў чалавека ў Вільні Тацяна Равяка лічыць, што віленчукі былі праінфармаваныя пра ролю ведамства Рэмігіюса Шымашуса ў лёсе беларускага праваабаронцы:

«Я спадзяюся, што ў Літве ёсьць сапраўдныя выбары і што грамадзяне, робячы свой выбар, ацэньваюць прэтэндэнтаў за іх унёскі ў разьвіцьцё краіны ці гораду. Нельга казаць, што няма пэўнай эмоцыі ў сувязі з асобай Рэмігіюса Шымашуса, які паўплываў на лёс Алеся Бяляцкага і на дзейнасьць нашай арганізацыі — праваабарончага цэнтру „Вясна“. Але віленчукі былі інфармаваныя пра гэтую сытуацыю, некаторыя выказвалі сваё меркаваньне, выказвалі салідарнасьць з Алесем і ягонай сям’ёй. І калі яны не пабачылі ў гэтай сытуацыі нейкіх злых намераў і гатовыя падтрымаць гэтага чыноўніка ў якасьці кіраўніка гораду, то яны маюць на гэта права».

Тацяна Равяка таксама адзначыла, што Дом правоў чалавека мае вельмі добрыя дачыненьні зь віленскай гарадзкой адміністрацыяй. Праваабаронца спадзяецца, што так будзе і надалей:

«Артурас Зуокас, тэрмін паўнамоцтваў якога цяпер сканчаецца, прыехаў у Дом правоў чалавека, каб вітаць там вызваленага з турмы Алеся Бяляцкага. Увогуле, з гарадзкімі ўладамі ў нас ніколі не было праблемаў. Спадзяюся, што так будзе і надалей, хто б ні ўзначаліў Вільню», — дадала Тацяна Равяка.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international