Брэст: міліцыя цікавіцца журналісцкай дзейнасцю Іны Хоміч

2015 2015-02-28T19:11:00+0300 2015-03-02T09:15:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/homich.jpg
Іна Хоміч

Іна Хоміч

Увечары 27 лютага ўчастковы міліцыянт Аляксей Кароль завітаў у кватэру, дзе жыве сябра ГА “БАЖ” Іна Хоміч, каб распытаць пра мэту яе паездкі ў аграгарадок Моталь Іванаўскага раёна.

 

Іна Хоміч распавяла службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, што міліцыянт спачатку патэлефанаваў ёй і паведаміў пра неабходнасць сустрэцца.

“Падчас тэлефоннай гутаркі ён казаў, што размова будзе тычыцца маёй паездкі ў Моталь 5 лютага. Я сапраўды была ў гэтым мястэчку ў той дзень і рабіла для рэдакцыі газеты“Брестский курьер” рэпартаж пра адкрыццё музею хлеба. Міліцыянта ж цікавіла, у каго я там брала інтэрв’ю, і пра гэта мушу даць тлумачэнні”, – распавяла журналістка, якая адмовілася ісці на размову ў міліцыю без позвы.

Позна ўвечары ўчастковы міліцыянт сам прыйшоў у кватэру, дзе жыве Іна Хоміч. У часе гутаркі высветлілася, што Іванаўскі РАУС завёў нейкую справу, паводле якой спатрэбілася апытаць брэсцкую журналістку. “Ён пытаўся, дзе я працую, чаго ездзіла ў Моталь, з кім размаўляла і пра што, – кажа сябра ГА “БАЖ”. – Таксама яго цікавіла, ці працую я на “польскае Радыё Рацыя”. У выніку я мусіла напісаць у пратаколе, што з’яўлюся ў суд, калі той сапраўды адбудзецца”.

Зняць копію дакумента, на падставе якога вядзецца справа, міліцыянт не дазволіў і патлумачыў, што з матэрыяламі справы можна азнаёміцца толькі ў Іванаве.

Іна Хоміч мяркуе, што галоўнымі падчас гутаркі былі пытанні менавіта пра супрацоўніцтва з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі. Пры гэтым журналістка не хавае, што час ад часу рыхтуе матэрыялы для гэтых СМІ, але не з’яўляецца сталым супрацоўнікам. “Я не лічу гэта злачынствам, таму і распавяла, як ёсць на самой справе: бо ўсё роўна такія звесткі добра вядомыя тым, хто адсочвае працу журналістаў”, – патлумачыла Іна Хоміч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international