Сотню футбольных фанатаў загрузілі ў аўтазакі і некуды вывезьлі

2015 2015-02-28T08:51:00+0300 2015-03-02T08:52:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg

Сайт заўзятараў футбольнай каманды «Дынама» (Менск) belultras.by паведамляе пра затрыманьне каля сотні фанатаў. Па зьвестках рэсурсу, хлопцы меліся браць удзел у чарговым турніры па зьмяшаных адзінаборствах у фізкультурна-аздараўленчым комплексе, які месьціцца ў Фрунзэнскім раёне Менску.

Аднак замест спарынг-партнэраў аматарам футболу давялося мець справу з байцамі спэцназу: агулам блізу ста ўдзельнікаў меркаванага мерапрыемстьва былі загружаныя ў міліцэйскія аўтазакі і вывезеныя ў невядомым кірунку.

Тэлефонная сувязь з заўзятарамі, чыя віна пакрыта змрокам, адсутнічае. У міліцыі Фрунзэнскага раёну ніякіх зьвестак адносна інцыдэнту не падаюць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international