Пратакол па справе незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай накіраваны на дапрацоўку

2015 2015-02-28T15:17:00+0300 2015-03-01T08:18:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zschapetkina-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

27 лютага суд Ленінскага раёна Брэста вярнуў справу незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай у аддзел унутраных спраў Ленінскага раёна. Прычына вяртання – наяўнасть недахопаў, якія перашкаджаюць разгляду справы на падставе арт.11.3 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: у пратаколе некалькі паправак у датах, пераблытаны пашпартныя дадзеныя журналісткі, указанае месца працы – карэспандэнт радыёстанцыі “Радыё Рацыя”, у той час, як Шчапёткіна не звязана працоўнымі адносінамі з радыёстанцыяй. Таксама пратакол адміністрацыйнага правапарушэння ўчастковым капітанам Рачынскім быў аформлены ў адсутнасць самой Шчапёткінай. Трэба адзначыць, што ўся справа, акрамя пратаколу, падрыхтавана Брэсцкім абласным КДБ.

Тамара Шчапёткіна абвінавачваецца ў парушэнні арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). У пратаколе сказана, што 8 студзеня 2015 года Т. Шчапёткіна, не маючы акрэдытацыі ў якасці журналіста на тэрыторыі РБ, знаходзячыся каля дома 411 па вул. Чырвонагвардзейскай у г. Брэсце, узяла інтэрв’ю ў супрацоўніка міліцыі ДПС АДАІ Брэсцкага РАУС Сяргея Неліповіча. Інтэрв’ю было размешчана ў сетцы Інтэрнэт на сайце польскай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”. Згодна з пратаколам, Тамара Шчапёткіна парушыла патрабаванні ч.4 арт. 35 і 36 Закона РБ “Аб сродках масавай інфармацыі”, чым здейсніла правапарушэнне згодна з арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі).

Па словах Тамары Шчапёткінай, 8 студзеня ніякага інтэрв’ю ў Неліповіча яна не брала і наогул на сайце “Радыё Рацыя” не было інтэрв’ю з Неліповічам: ні Шчапёткінай, ні кагосці іншага. А вось невялікі каментар Неліповіча сапраўды любы, хто наведвае сайт “Беларускага Радыё Рацыя”, мог пачуць яшчэ 21 лістапада 2014 г. У каментары капітан ДАІ Неліповіч кажа, што быў збіты Бельчуком, што ў яго быў разбіты нос і цякла кроў. Падобная інфармацыя была і на сайце Радыё Свабода 10.01 2015 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international