Выстава плакатаў супраць смяротнага пакарання адчынілася ў Гомелі

2015 2015-02-27T14:54:22+0300 2015-02-27T14:54:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/argument_smiarotnae-ablazhei-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Першы аргумент супраць смяротнага пакарання -- судовая памылка

Першы аргумент супраць смяротнага пакарання -- судовая памылка

У памяшканні грамадска-палітычнага цэнтру ў Гомелі 27 лютага праваабаронцы адчынілі выставу «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання». Экспазіцыя змяшчае плакаты мастака Алега Аблажэя і з фондаў Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання. Выстава будзе працаваць тыдзень, у працоўны час кожны жадаючы можа яе наведаць.

На мерапрыемстве прысутнічала маці расстралянага жыхара Гомеля Аляксандра Грунова. Вольга Мікалаеўна сёння накіравала зварот у Камітэт па правах чалавека ААН, у якім просіць прызнаць факт парушэння яе правоў з боку беларускіх уладаў. «Вольга Мікалаеўна выкарыстала ўсе прававыя магчымасці ўнутры нашай краіны, каб даведацца пра месца пахавання сына, звярталася ў судовыя інстанцыі, у Савет міністраў, да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, у Адміністрацыю прэзідэнта. Ды ўсе марна – чыноўнікі яе голас не пачулі. Таму яна звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН», - патлумачыў праваабаронца Леанід Судаленка.

Ён дадаў, што праваабаронцы чакаюць ад уладаў адмены смяротнага пакарання ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Тым больш, што зараз беларускія ўлады спрабуюць наладзіць стасункі з еўрапейскімі структурамі.

«Наяўнасць смяротнага пакарання – гэта праблема не толькі крымінальнага заканадаўства, але і сацыяльная праблема, бо пакутуюць блізкія людзі асуджаных да смерці, якія не могуць нават даведацца месца іх пахавання. Смяротнае пакаранне не вырашае праблем крымінагеннай сітуацыі ў краіне. Мы кажам пра неэфектыўнасць смяротнага пакарання. Расстрэлы злачынцаў не змяншаюць колькасць забойстваў у краіне», - адзначыў каардынатар праграм Цэнтру стратэгічнай цяжбы Васіль Палякоў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international