У Гомелі пройдзе выстава "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання"

2015 2015-02-26T14:28:17+0300 2015-02-26T14:29:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выстава плакатаў "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання" беларускага мастака Алега Аблажэя адкрыецца заўтра, 27 лютага ў 12 гадзін у памяшканні грамадска-культурнага цэнтра па вуліцы Палеская, 52 у Гомелі. У адкрыцці прыме ўдзел маці асуджанага да смяротнага пакарання гамяльчаніна Аляксандра Грунова - Вольга Грунова. Плануецца правядзенне прэс-канферэнцыі для журналістаў.

Выстаўка арганізавана ў межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", якая праходзіць з 2009 года. Адзін з арганізатараў выставы, гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка мэтай выставы адзначае спыненне прымянення ў Беларусі гэтага бесчалавечнага віду пакарання і тым самым далучэнне краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.

"У нашай краіне смяротнае пакаранне знаходзіцца пад вельмі сур'ёзнай завесай сакрэтнасці. Сёння мы нават не можам з упэўненасцю сказаць, колькі чалавек за час існавання незалежнай Беларусі было расстраляна. Па падліках нашай кампаніі, такіх людзей каля чатырохсот", - лічыць каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.
Экспазіцыю «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» складаюць сем плакатаў, выкананых у чорным, белым і чырвоным колерах, у якіх мастак па просьбе праваабаронцаў паспрабаваў графічна адлюстраваць тыя прычыны, па якіх гэты від пакарання ў Беларусі павінен быць скасаваны. Акрамя таго, на выставе прадстаўлены тэматычныя плакаты з фондаў Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання, створаных у 2010 годзе.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international