У гомельскім музеі забаранілі выставу з-за слова „шляхта”

2015 2015-02-26T09:25:38+0300 2015-02-26T09:25:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg

У Гомелі забаранілі выставу „Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны” з-за слова „шляхта”. Новапрызначаны кіраўнік музея гісторыі горада Гомеля, якая раней працавала ў аддзеле ідэалогіі Чыгуначнага раёна, разглядзела ў гістарычнай выставе дыверсію.

На думку ініцыятара экспазіцыі Марыі Булавінскай, адмова ў памяшканні – гэта не столькі пазіцыя гарадскіх уладаў, колькі перастрахоўка далёкага ад гістарычнай навукі і беларускай культуры чалавека:

– У нас у Гомелі ёсць будынак, у якім знаходзіцца музей гісторыі горада. Гэты будынак, які вядомы ў народзе пад назвай Паляўнічы домік, раней належыў шляхціцам Крушэўскім-Лісоўскім. Мы, канешне ж, за два месяцы да прыблізнай даты мерапрыемства дамовіліся, што мы будзем рыхтаваць выставу менавіта ў гэтым музеі. Мы яшчэ зрабілі за свае сродкі стэнд для гэтага музея, які прысвечаны дарэвалюцыйным гаспадарам дома. І на прэзентацыі планавалі яго ўрачыста падараваць музею.

Выстава „Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны” – плён некалькіх гадоў працы цэлага калектыва гісторыкаў, архітэктараў, мастакоў і краязнаўцаў. Энтузіясты сваімі сіламі шукалі цікавую інфармацыю пра старадаўнія гомельскія шляхецкія роды, кантактавалі з нашчадкамі шляхты. На экспазіцыі таксама планавалася прэзентацыя краязнаўчай мапы дваранскіх сядзібаў.

Арганізатары выставы „Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны” знайшлі іншае памяшканне для імпрэзы. Мерапрыемства адбудзецца 27 лютага а 17-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international