Берасцейскую журналістку аштрафавалі завочна

2015 2015-02-25T16:26:17+0300 2015-02-25T16:26:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/litvinchuk-brest.jpg
Аліна Літвінчук

Аліна Літвінчук

Cуд Ленінскага раёна Берасця пайшоў на грубае парушэнне беларускага заканадаўства, у тым ліку працэсуальнага кодэксу, а таксама Канстытуцыі і Міжнародных нормаў. Пра гэта паведаміла незалежная журналістка Аліна Літвінчук.

Згодна пастановы суда, 8 студзеня Аліна Літвінчук не маючы акрэдытацыі узяла інтэрв’ю ў старшыні Берасцейскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міра Лідзіі Раманюк, чым парушыла Закон Аб сродках масавай інфармацыі.

Грамадзянка нібыта здзейсніла незаконны выраб інфармацыйных матэрыялаў. СведкаЛідзія Раманюк у судзе паццвердзіла факт дачы інтэрв’ю для Беларускага Радыё Рацыя, што адлюстравана ў пастанове суда.

Суд прызнаў Аліну Літвінчук вінаватай у адміністрацыйным парушэнні і прызначыў штраф у памеры 40 базавых велічыняў, альбо 7 мільёнаў 200 тысяч беларускіх рублёў.

- Мяне ніхто не выклікаў у міліцыю афіцыйна. Я не ставіла свой подпіс пад тым, што я азнаёмленая з матэрыяламі справы, Пра тое, што адбыўся суд я дазналася па факце. Тут парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі, якая гарантуе нам права на законны збор і распаўсюд інфармацыі. Гэта і парушэнне і міжнародных нормаў – Пакт пра грамадзянскіх і палітычны правах, які падпісала Беларусь. 

Са слоў Аліны Літвінчук, незаконны прысуд вынес суддзя Семенчук, а на суд і ў міліцыю яе ніхто ў пісьмовай форме не запрасіў. Суд не ўведаміў, што супраць яе заведзеная адміністрацыйная справа.

Аліна Літвінчук атрымала ліст пастановы суда ў паштовую скрыню. Цяпер яна рыхтуе зварот да старшыні суда Ленінскага раёна ў сувязі з супрацьпраўнымі дзеяннямі ў адносінах да яе, а таксама скаргу ў абласны суд.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international