viasna on patreon

Праваабаронца Леанід Судаленка звярнуўся ў міліцыю з нагоды пагроз яго дзецям

2015 2015-02-25T12:42:05+0300 2015-02-25T12:43:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-dzeci.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Леанід Судаленка з дзяцьмі

Праваабаронца Леанід Судаленка з дзяцьмі

Гомельскі праваабаронца, старшыня Гомельскага гарадскога аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Прававая ініцыятыва» Леанід Судаленка звярнуўся з заявай ва УУС Гомельскага аблвыканкаму. Ён просіць міліцыю ўстанавіць дадзеныя фізічнай або юрыдычнай асобы (IP-адрас), з якога ажыццяўляецца адміністраванне сайта «gomelbest.com» ў сетцы Інтэрнэт, і з якога было здзейснена, на яго думку, крымінальнае злачынства па прыкметах артыкула 186 Крымінальнага кодэкса (пагроза забойствам). Асобу, якая здзейсніла дадзенае злачынства, праваабаронца просіць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Гаворка ідзе пра сайт www.gomelbest.com, на якім ужо больш пяці гадоў невядомыя размяшчаюць інфармацыю абразлівага характару ў дачыненні апазіцыянераў, праваабаронцаў, незалежных журналістаў. Мясцовыя дэмакраты шмат разоў спрабавалі прыцягнуць паклёпнікаў да адказнасці, пішучы заявы ў міліцыю і пракуратуру, ды праваахоўныя органы не рэагуюць – даюць адпіскі, што «ўстанавіць асоб, якія размясцілі дадзеную інфармацыю, не прадстаўляецца магчымым».

У лютым на дадзеным сайце з'явіўся артыкул «Зорачкі для праваабаронцы», дзе змясцілі здымак Леаніда Судаленкі, а невядомы аўтар у форме паклёпу і дыскрэдытацыі апісаў грамадскую дзейнасць праваабаронцы.

«Невядомы мне аўтар апублікаваў інфармацыю ў форме псіхічнага ціску ў адносінах да мяне, уздзейнічаючы на маю волю, распачаў спробу ўсяліць у мяне страх і няўпэўненасць з-за бяспекі маіх непаўналетніх дзяцей, тым самым здзейсніў крымінальнае злачынства, прадугледжанае артыкулам 186 Крымінальнага кодэксу «Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці». Я ўспрыняў адрасаваныя мне пагрозы рэальнымі, у мяне з'явіліся ўсе падставы баяцца ажыццяўлення пагроз забойства ў дачыненні да маіх непаўналетніх дзяцей», - падкрэсліў у заяве ў міліцыю Леанід Судаленка.

У дадзеным артыкуле «Зорачкі для праваабаронцы» невядомы аўтар здзекліва піша пра дзейнасць праваабаронцы, асабліва што тычыцца юрыдычнай дапамогі маці расстралянага Аляксандра Грунова.

«Леанід, уяві, што адзін з тваіх сыноў не дайшоў да пад'езда свайго дома некалькіх крокаў, таму што яго нагнаў, затаіўшы некалькі месяцаў таму крыўду аднакласнік.... 101 нажавое раненне ... А яшчэ ўяві, што ты прадстаўляеш яго інтарэсы ў судзе і пішаш ад яго імя «стратэгічную» скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Грошы не пахнуць, але закон бумеранга ніхто не адмяняў», - пагражае ў артыкуле невядомы «карэспандэнт».

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства