Асамблея НДА Беларусі сьвяткуе 18-годзьдзе

2015 2015-02-25T12:41:00+0300 2015-02-25T12:42:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mackevich_siarhei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Мацкевіч. Фота "Беларускі партызан".

Сяргей Мацкевіч. Фота "Беларускі партызан".

Мы паразмаўлялі са старшынём Рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Сяргеем Мацкевічам, каб даведацца ці ў спрыяльныя часы асацыяцыя сьвяткуе сваё паўналецьце. А таксама высьветлілі, што адбываецца ў грамадзкім сэктары і ці салідарныя НДА паміж сабой.

Паводле Сяргея Мацкевіча, сёлетні год можна адзначыць ростам грамадзкай актыўнасьці. Зьявіліся, у першую чаргу, культурніцкія ініцыятывы, якія выйшлі ў грамадзтва, нейкім чынам “зачапілі” яго, здолелі заангажаваць новых людзей.

“Раней актывістамі таксама вялася праца, але грамадзтва адгукалася слаба і чакала, калі НДА зробяць лепш”

На думку кіраўніка РГ Асамблеі, сытуацыя са зьяўленьнем новых людзей пераломваецца ў лепшы бок. Тут, напэўна, паспрыялі пагаршэньне эканамічнай сытуацыі ў краіне, і геапалітычны кантэкст, але ўсё больш людзей прыслухоўваюцца да таго, што і яны мусяць спрычыніцца да грамадзкай дзейнасьці, унесьці свой  унёсак, каб Беларусь разьвівалася ў правільным кірунку, калі не на дзяржаўным узроўні, то на ўзроўні грамадзтва.

“На Асамблею ўскладаюцца вялікія спадзяваньні”

Асамблея — гэта арганізацыя, якая забясьпечвае лепшыя ўмовы для дзейнасьці грамадзкіх арганізацыяў. НДА ня супраць, каб Асамблея існавала, але зрабіць свой унёсак, каб яна стала больш моцнай і гучнай, з гэтым ужо цяжэй. Часам, нават падпісаньне агульнага звароту выклікае складанасьці, тады што казаць пра акцыі, дзе трэба прыкладаць большыя намаганьні. Напэўна, лакальным грамадзкім арганізацыям не стае моцы, каб яшчэ з кімсьці дзяліцца сваімі сіламі.

“Калі ты не адчуваеш падтрымкі ад сваіх калегаў, то і табе менш хочацца дапамагаць”

Мы ў Асамблеі прыкладаем намаганьні, каб арганізацыі думалі ня толькі пра разьвіцьцё сябе ў сваім сэктары. Напрыклад, каб эколягі думалі ня толькі пра экалёгію. Бо праваабарончым, моладзевым, гендэрным, культурніцкім, любым арганізацыям, ім патрэбная салідарнасьць унутры сэктара па іх пытаньнях. Асамблея бачыць праблему ў тым, што НДА рэдка адгукаюцца на просьбы  іншых арганізацыяў. Атрымліваецца, калі ты не адчуваеш падтрымкі ад сваіх калегаў, то і табе менш хочацца дапамагаць.

Асамблея НДА спрабуе ладзіць такія праграмы, якія спрыяюць салідарнасьці і наладжваюць працэс супрацоўніцтва. На жаль, гэта ня лёгкая справа.

Што можна пажадаць Асамблеі на 19-годзьдзе?

На працягу апошняга году сваімі справамі Асамблея падкрэсьлівае важнасьць каштоўнаснага складніку ў дзейнасьці. Асабіста мяне гэта цешыць і я хацеў бы, каб мы максымальна пашыралі каштоўнасьці грамадзкага сэкратару, каб арганізацыі ўзялі на сябе адказнасьць па распаўсюдзе каштоўнасьцяў, каб разам будаваць нешта больш значнае ў грамадзкай сфэры.

 

Асамблея НДА

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international