Маці Паўла Селюна скардзіцца на бесчалавечнае абыходжанне з сем’ямі пакараных смерцю

2015 2015-02-25T12:04:52+0300 2015-02-25T12:06:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seljun_tamara.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Сялюн (фота Сяргея Балая)

Тамара Сялюн (фота Сяргея Балая)

Тамара Сялюн лічыць, што ўлады наўмысна трымаюць сваякоў пакараных смерццю ў стане нявызначаннасці і псіхалагічных пакутаў, і тым самым парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян.

23 лютага Тамара Сялюн накіравала ў суд Ленінскага раёна горада Гродна скаргу на рашэнне і дзеянні службовых асобаў Гарадзенскага абласнога суда і Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь.  

У скарзе Т.Сялюн звяртае ўвагу, што на сваю просьбу паведаміць пра лёс яе сына, а таксама вярнуць яго асабістыя рэчы і выдаць цела для пахавання, 16 траўня 2014 года яна атрымала адказ ад Гарадзенскага абласнога суду аб тым, што прысуд у дачыненні да Паўла Селюна прыведзены ў выкананне. Таксама са спасылкай на арт.175 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь суд адмовіў маці расстралянага ў паведамленні пра месца пахавання і выдачы цела.

Аднак, адвакату Паўла Селюна паведамілі пра выкананне прысуду яшчэ 18 красавіка 2014 года. Такім чынам, маці не ведала пра лёс свайго сына на працягу амаль месяца, не змагла пахаваць яго па традыцыях сям’і, і ўвесь гэты час знаходзіцца ў псіхалагічным стрэсе.

Усе згаданыя факты, па яе меркаваннях, парушаюць не толькі ч. 3 арт. 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, але і арт. 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, дзе ўказана: “ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажаючаму яго годнасць абыходжанню або пакаранню”.

У сваёй скарзе Т. Сялюн просіць паставіць пытанне аб прызнанні арт. 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса неканстытуцыйным. Акрамя таго, яна хоча, каб суд прызнаў неправамернымі дзеянні Гарадзенскага абласнога суду і Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ, якія не прадаставілі інфармацыю ёй пра лёс сына і даслалі паштовай пасылкай турэмную спецвопратку пакаранага. Тамара Сялюн лічыць, што такія дзеянні з'яўляюцца жорсткім, бесчалавечным абыходжаннем і просіць абавязаць даць ёй неабходную інфармацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international