У Магілёўскай турме судзяць Мікалая Дзядка (абнаўляецца)

2015 2015-02-25T15:00:00+0300 2015-02-25T15:45:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dziadok-videa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Палітвязня Мікалая Дзядка 25 лютага судзяць за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання. Суд праходзіць у адкрытым рэжыме на тэрыторыі турмы №4 г. Магілёва. На волю Мікалай Дзядок павінен быў выйсці літаральна праз тыдзень, 3-га сакавіка. Крымінальную справу палітвязня разглядае суддзя Ленінскага раённага суда г. Магілёва.

Дзядку інкрымінуюць больш за дваццаць парушэнняў рэжыму ў месцах зняволення, асноўным з якіх з'яўляецца нашэнне замест турэмнай робы спартыўнага касцюма. 

Марына Адамовіч перадае праз facebook аб тым, што суд праходзіць у адкрытым рэжыме:  “Зараз у Магілёве, у турме, судзяць Мікалая Дзядка. Суд, не паверыце, адкрыты, дапусцілі бацьку і жонку. І аж 10 (!) сведкаў яго "злоснага непадпарадкавання" збіраюцца дапытаць. Пакуль - у судзе перапынак. Што сёння закончаць – малаверагодна”.

На судовае пасяджэньне ў турму дапусьцілі бацьку палітвязьня Аляксандра Мікалаевіча і жонку Валерыю Хоціну. Паводле Валерыі, Аляксандар Мікалаевіч хадайнічаў, каб яму дазволілі выступаць абаронцам інтарэсаў сына. Судзьдзя Ленінскага суду Магілёва Ігар Шведаў адхіліў гэтае хадайніцтва, але дазволіў выступіць на працэсе сьведкам па характарызуючых прыкметах, паведамляе Радыё Сваабода.

Паводле жонкі Валерыі Хоцінай, яму ставяцца ў віну шаснаццаць эпізодаў. Мікалай некаторыя абвінавачваньні прызнае, аднак заяўляе, што ўмовы ўтрыманьня ў турме вымушаюць парушаць рэжым. Напрыклад, калі ў камэры сьпякотна, то немагчыма быць увесь час апранутым у турэмную робу — даводзіцца яе здымаць і хадзіць у майцы. Валерыя Хоціна працягвае:

«Мікалая знаёмілі з правіламі ўнутранага распарадку, і ён расьпісаўся за гэта. Там указана, дзе ён павінен спаць, дзе ён павінен быць, з кім размаўляць і ў якім выглядзе ён павінен знаходзіцца. Ад яго патрабуюць выкананьня гэтых правілаў. Мікалай адказвае, што немагчыма некаторыя правілы выконваць».

Пра некаторыя выстаўленыя абвінавачаньні, кажа Валерыя, Мікалай даведваўся празь нейкі час, пры тым, што з боку турэмшчыкаў не было абавязковага патрабаваньня спыніць парушэньне рэжыму. Судзьдзя высьвятляе, ці былі такія патрабаваньні, бо за парушэньні Дзядка ўжо каралі.

 

***

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок быў асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г. Менску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) на 4,5 года зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй віны актывіст на судзе не прызнаў і адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Прэзідэнта.

Пад час адбыццця пакарання ў канцы траўня 2012 г. паводле рашэння начальніка Шклоўскай калоніі № 7 Мікалай Дзядок быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу на паўгады. Да гэтага яго неаднаразова прымушалі пісаць прашэнні аб памілаванні. За час знаходжання ў магілёўскай калоніі №15 і 17-й калоніі ў Шклове Мікалай атрымаў больш за 10 спагнанняў за розныя надуманыя парушэнні.

4 снежня 2012 г. стала вядома, што адмысловая камісія калоніі прыняла рашэнне аб пераводзе Мікалая Дзядка ў турму за шматлікія спагнанні за парушэнне дысцыпліны.

У лістападзе 2014 года, за 3 месяцы да сканчэння тэрміну, на Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу РБ за “парушэнне рэжыму адбыцця пакарання”. "Следчыя дзеянні" цягнуліся 2 месяцы, потым справа была вернутая пракурорам на даследванне яшчэ на адзін месяц.

Падобным чынам улады пакаралі і былога палітвязня Змітра Дашкевіча. 24 сакавіка 2011 г. Лідэр “Маладога фронту” быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму нібыта за злоснае хуліганства. А 28 жніўня 2012 году, проста ў Глыбоцкай калоніі, асуджаны ізноў — за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі” па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international