Леанід Судаленка спрабуе прыцягнуць да адказнасці інтэрнэт-паклёпнікаў

2015 2015-02-25T07:54:58+0300 2015-02-25T10:49:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка спрабуе прыцягнуць да адказнасці інтэрнэт-паклёпнікаў, якія апублікавалі пагрозу ў дачыненні да ягоных дзяцей. Ён склаў заяву ў праваахоўныя органы, каб тыя знайшлі невядомага аўтара аднаго з гомельскіх сайтаў, які спецыялізуецца на цкаванні апазіцыянераў:

- На адыёзным сайце з’явіўся артыкул пра тое, што я дапамагаю маці Грунова (расстраляны гамяльчук, які здзейсніў жорсткае забойства) дамагчыся рассакрэчвання месца пахавання яе сына. І ў гэтым артыкуле чорным па белым, нібыта мне намякнулі, маўляў, Леанід, заплюшчы вочы ды падумай, што заўтра адзін з тваіх сыноў не дойдзе да хаты, таму што яму нанясуць 110 нажавых раненняў. Ці будзеш ты тады абараняць забойцу? Як бы пытаюцца ў мяне. Але я ў гэтым бачу схаваную пагрозу.

Леанід Судаленка перакананы, што сутыкаецца з пераследам з-за таго, што ўдзельнічаў у некалькіх рэзанансных справах як праваабаронца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international