Алесь Бяляцкі заклікаў МЗС Італіі падтрымліваць палітыку ціску ў дачыненні да беларускага рэжыму

2015 2015-02-24T21:13:01+0300 2015-02-24T21:20:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-lagan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас сустрэчы з Джэсікай Лагана. Рым, 24 лютага 2015

Алесь Бяляцкі падчас сустрэчы з Джэсікай Лагана. Рым, 24 лютага 2015

24 лютага ў Рыме адбылася сустрэча старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага з кіраўніком Дэпартамента па правах чалавека Міністэрства замежных справаў Італіі Джэсікай Лагана.

Распавёўшы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, Алесь Бяляцкі выказаў спадарыні Лагана просьбу аб тым, каб знешнепалітычнае ведамства Італіі паслядоўна і актыўна падтрымлівала палітыку ціску на беларускія ўлады з патрабаваннем дэмакратызацыі ўнутранага жыцця ў краіне. У прыватнасці, каб у стасунках з афіцыйным Мінскам дабіваліся вызвалення палітычных вязняў, адмены смяротнага пакарання і правядзення дэмакратычных выбараў. “Для нас важна, каб такія дзеянні былі скаардынаваныя як у прамых кантактах з кіраўніцтвам Беларусі, так і ў міжнародных структурах: ААН, АБСЕ, Савеце Еўропы і Еўрапейскім Саюзе”, падкрэсліў пры гэтым праваабаронца.   

Нагадаем, Алесь Бяляцкі наведаў Рым у рамках свайго візіту ў Італію, арганізаванага нацыянальным аддзяленнем праваабарончай арганізацыі Amnesty International, актывісты якога актыўна падтрымлівалі нядаўняга беларускага вязня сумлення падчас яго зняволення ў 2011-2014 гадах.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international