Бабруйчане віншуюць Яўгена Васьковіча з Днём народзінаў

2015 2015-02-24T16:14:13+0300 2015-02-24T16:14:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vaskov-d-n-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падтрымка Яўгена Васьковіча віншавальнымі лістамі, якую распачала бабруйская актывістка Галіна Смірнова, перакрочыла межы Беларусі.

-Я паўсюль агітую неабыякавых людзей падтрымліваць Жэньку, бо ён яшчэ такі малады, і яму патрэбна ведаць, што яго тут чакаюць і любяць, - кажа Галіна Смірнова. - Людзі падпісваюць віншавальныя паштоўкі цэнтралізавана і паасобку. Дакладна ведаю, што да яго ўжо паляцелі паштоўкі з Львова і Кіева, з Нарвегіі. Хацелася б, каб гэта падтрымка была пастаяннай. Бо неабавязкова прывязваць лісты да нейкіх святаў і датаў, трэба пісаць яму пастаянна. Прыемна, што бабруйчане таксама з ахвотай адгукаюцца на прапановы падпісаць паштоўкі, бо гэта Жэнькіны землякі, ім ён заўсёды рады.

26 лютага Яўгену Васьковічу споўніцца 25 гадоў. Чатыры з іх ён правёў у няволі. Напісаць ліст Яўгену можна на адрас: 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК № 15, атрад №13.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international