viasna on patreon

Старшыня Магілёўскага гарадскога Савета ігнаруе калектыўныя звароты грамадзян

2015 2015-02-23T13:53:04+0300 2015-02-23T13:53:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адказ на калектыўны зварот з нагоды замены павільёнаў грамадскага транспарту па Дняпроўскім бульвары і ў мікрараёнах “Зеніт” і “Тэхнапрыбор”, пад якім падпісалася 60 магілёўцаў, старшыня Магілёўскага гарсавета Іваноў не дае з канца 2014 года.

З гэтай нагоды грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі накіраваў скаргі ў Магілёўскую пракуратуру і Камітэт дзяржкантролю.

- Зараз вядзецца кампанія супраць дармаедаў, аднак я лічу, што дармаедамі з’яўляюцца не толькі беспрацоўныя, але і тыя, хто займае дзяржаўныя пасады і не выконвае абавязкі па разгляду зваротаў грамадзян. Такіх дармаедаў грамадзяне павінны ведаць у твар. Калі ж такія дэпутаты не могуць своечасова даваць адказы грамадзянам, то інакш іх як дамаедамі я назваць не магу, - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Грамадскі актывіст адзначае, што гэта не першы выпадак, калі ён не атрымлівае адказы на калектыўныя звароты. Дагэтуль няма адказу ад старшыні Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь з нагоды правядзення суботніка на будаўніцтве Вяслярнага каналу ў Магілёве і адказу з Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад Маціевіча з нагоды рамонту спартовай пляцоўкі ў мікрараёне “Тэхнапрыбор”.

Трэба адзначыць, што экс-старшыня Магілёўскай вобласці Пётр Руднік перад сваёй адстаўкай даў распараджэнне разглядаць усе калектыўныя звароты грамадзян цягам тыдня, а не двух тыдняў, як гэта прадугледжваецца заканадаўствам.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства