viasna on patreon

Рыгор Кастусёў працягвае абскарджанне пакарання за ўдзел ва ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863 года

2015 2015-02-23T13:23:26+0300 2015-02-23T13:23:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svislach-2014-glebik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Глебік

Юрый Глебік

Сёння, 23 лютага, намеснік старшыні Партыі БНФ падаў наглядную скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда з нагоды вынесенага яму штрафу ў памеры 25 базавых велічынь (3 750 000 рублёў) за ўдзел у "несанкцыяваных" масавых мерапрыемствах у Свіслачы каля помнікаў Каліноўскаму і Траўгуту і памятнага крыжа ў в.Якушоўка Свіславіцкага раёна 26 кастрычніка 2014 года.

Рыгор Кастусёў просіць адмяніць пастанову ад 23 снежня 2014 года суддзі суда Шклоўскага раённа Баранцавай і спыніць у адносінах да яго адміністрацыйную справу з-за адсутнасці падзеі і складу правапарушэння. Акрамя таго, палітык просіць вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас суддзі суда Шклоўскага раёна Баранцавай і суддзі Магілёўскага абласнога суда Гладкага з-за дапушчаных відавочных парушэнняў заканадаўства.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што працэс Рыгора Кастусёва носіць палітычны характар:

- У выпадку з Рыгорам Кастусёвым судамі праігнаравана заканадаўства, у прыватнасці, іерархія законаў, міжнародныя пакты і пагадненні, якія ратыфікаваны і падпісаны Рэспублікай Беларусь і з’яўляюцца часткай беларускага заканадаўства. Парушана ўсё, што можна было парушыць. У судах да ведама не прыняты не адзін довад у абарону.  Калі тут нас не пачуюць, то будзем звяртацца як у Вярхоўны суд, так і ў Камітэт па правах чалавека ААН.

 Нагадаем, што 26 кастрычніка 2014 года ў Свіслачы адбылося традыцыйнае ўшанаванне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага (Дзень памяці). Тады ўдзел у мерапрыемстве прынялі шэраг грамадскіх і палітычных актывістаў Беларусі, у тым ліку і экс-кандыдат у Прэзідэнты 2010 года Рыгор Кастусёў, які выступіў з невялікай прамовай. Усё, што адбывалася на мерапрыемстве, фіксаваў на відэакамеру міліцэйскі аператар. Акрамя Рыгора Кастусёва штрафы за ўдзел у гэтым мерапрыемстве атрымала больш дзесяці іншых удзельнікаў.    

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства