viasna on patreon

“Таямнічае” рашэнне салігорскіх ідэолагаў: масавым мерапрыемствам - месца толькі за плотам стадыёна

2015 2015-02-22T12:25:26+0300 2015-02-23T09:03:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-piket-stadaen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэту здабылі тэкст таямнічага рашэння Салігорскага райвыканкаму, на падставе якога ў беларускай сталіцы шахцёраў перыядычна забараняюцца масавыя мерапрыемствы.

Гаворка пра рашэнне Салігорскага райвыканкаму ад 07.10.2004г. №700 “Аб мерах па папярэджанні надзвычайных здарэнняў і захаванні законнасці пры правядзенні масавых мерапрыемстваў”, надаць галоснасць якому дагэтуль адмаўляюцца мясцовыя чыноўнікі.

У адпаведнасці з тэкстам атрыманага праваабаронцамі дакумента, Салігорскім выканкамам забаронена правядзенне масавых мерапрыемстваў на цэнтральнай плошчы, фантаннай плошчы, на плошчах каля помнікаў Леніну, Шахцёру, у скверы каля “Беларускалія”, на тэрыторях рынкаў, вуліц гораду, лесапаркавай зоны, 50-метровай зоны вакол ваказала, прадпрыемстваў, арганізацый, установаў, бальніц, паліклінік, школ і дзіцячых дашкольных установаў. Па сутнасці, гэтым рашэннем забаронена правядзенне мірных сходаў на тэрыторыі ўсяго горада і нават лесапаркавай зоны. Адзіным афіцыйна дазволеным месцам для правядзення масавых мерапрыместваў салігорскія чыноўнікі вызанчылі стадыён “Будаўнік”, які знаходзіцца за высокім плотам на ускрайку гораду.

Прадстаўнікі БХК лічаць гэтае рашэнне абсурдным, якое парушае права грамадзян на свабоду мірных сходаў, супярэчыць Канстытутцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Бліжэйшым часам праваабаронцы накіруюць у Салігорскі райвыканкам зварот з патрабаваннем аб адмене гэтага адыёзнага рашэння, якім мясцовыя чыноўнікі кіруюцца ўжо больш за дзесяць гадоў.

 

На фота: адна з акцый на салігорскім стадыёне "Будаўнік" у ранейшыя гады

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства