Жыхары Брэста дамагаюцца ад уладаў галоснасці ў справе новабудоўлі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці

2015 2015-02-22T00:19:54+0300 2015-02-22T00:19:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bresckaja-krepasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вялікі розгалас сярод неабыякавых грамадзян атрымала паведамленне пра намер расійскага дабрачыннага фонда “Абаронцаў Неўскага плацдарму” пабудаваць на тэрыторыі мемарыялу гатэль і стварыць “моладзевы ваенна-патрыятычны цэнтр”.

Мясцовых жыхароў абурыў той факт, што адпаведная інвестыцыйная дамова, паводле якой расійскі фонд нібыта плануе ўкласці каля 2,5 мільёнаў даляраў, была падпісаная яшчэ тры гады таму, але ніякіх звестак пра праект не было: краязнаўцы выпадкова даведаліся пра згаданую дамову на інтэрнэт-старонцы расійскай арганізацыі (дарэчы, пасля шматлікіх зваротаў наведвальнікаў гэты сайт быў зачынены).

Брэсцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты таксама звяртаюць увагу, што праект збіраюцца рэалізоўваць на тэрыторыі мемарыльнага комплекса, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь вышэйшай катэгорыі (“0”) і ахоўваецца дзяржавай, а таму ўсялякае новае будаўніцтва тут забаронена. У іншым выпадку варта казаць пра грубае парушэнне заканадаўства, яко тычыцца захавання гістарычнай спадчыны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international