Салігорск: забарона пікета да Дня правоў чалавека абскарджваецца ў касацыйнай інстанцыі

2015 2015-02-21T22:06:04+0300 2015-02-23T10:14:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravy-chalaveka-karc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў скаргу ў Мінскі абласны суд на рашэнне суда Салігорскага раёна аб адмове ў задавальненні скаргі на забарону пікета да Дня правоў чалавека Салігорскім райвыканкамам.

Напрыканцы студзеня суддзя Ала Трафімчук палічыла скаргу салігорскага праваабаронцы неабгрунтаванай і, спаслаўшыся на артыкул 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, палічыла забарону мясцовымі ідэолагамі пікета да Дня правоў чалавека законнай. Як вынікае з рашэння суда і мацівіровачнай часткі да яго, нагодай для забароны пікету стала выканкамаўскае рашэнне ад 07.10.2004 г. №700 “Аб мерах па папярэджанні надзвычайных здарэнняў і захаванні законнасці пры правядзенні масавых мерапрыемстваў”. У адпаведнасці з гэтым рашэннем, на Цэнтральнай плошчы гораду забаронена праводзіць мірныя сходы, не звязаныя з мерапрыемствамі, якія праводзяцца паводле рашэння райвыканкаму ў дні дзяржаўных святаў. Суддзя Ала Трафімчук таксама палічыла незаконнай просьбу праваабаронцы ўскласці абавязак па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі на органы мясцовай улады.

Леанід Мархотка лічыць, што аргументы і рашэнне суда Салігорскага раёна супярэчаць Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Праваабаронца спадзяецца, што прадстаўнікі Мінскага абласнога суда знойдуць у сабе мужнасць прыняць справядлівае рашэнне па дадазенай справе. У іншым выпадку спадар Мархотка плануе звярнуцца са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international