viasna on patreon

У Гомелі затрыманы і арыштаваны на 10 сутак Кастусь Жукоўскі

2015 2015-02-20T22:37:40+0300 2015-02-20T22:37:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

У Гомелі 19 лютага пры невядомых абставінах быў затрыманы і асуджаны да арышту на 10 сутак грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі. Як паведаміла яго жонка Алена, з абеду 19 лютага яе муж не выходзіў на сувязь, і тэлефон быў адключаны. Ні сябры, ні знаёмыя, ні калегі нічога не ведалі – куды знік чалавек. Толькі вечарам Алене патэлефанавала незнаёмая жанчына, якая паведаміла, што Кастусь Жукоўскі атрымаў 10 сутак і знаходзіцца ў ІЧУ. Ніякіх падрабязнасцяў яна не дадала.

У Цэнтральным РАУС паведамілі, што актывіст затрыманы ў аблвыканкаме нібыта за дробнае хуліганства, і асуджаны на 10 сутак арышту. Зараз ён у ІЧУ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства