viasna on patreon

Затрыманні сябраў "Альтэрнатывы" ў Менску

2015 2015-02-20T13:25:08+0300 2015-02-23T11:32:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rodnaja_mova_plakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе ў Facebook лідэр моладзевай ініцыятывы “Альтэрнатыва” Алег Корбан, апоўдні ў цэнтры Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 4 сябраў “Альтэрнатывы”. Інцыдэнт здарыўся каля 12 гадзіны ля плошчы Якуба Коласа, падчас расклейкі плакатаў да Дня роднай мовы. 
Сярод затрыманых прэс-сакратар арганізацыі Вольга Бурневіч, а таксама Сяргей Качур, Вольга Жураўлёва, Уладзіслаў Запасаў. Хутчэй за ўсё сярод затрыманых ёсць і вядомы фотакарэспандэнт  Сяргей Гудзілін
Вось такія плакаты сёння раніцай пачалі распаўсюджваць нашыя сябры. Шкада, да галоўнага праспекта яны не дайшлі".

Як паведаміў пазней А. Корбан, са спасылкай на затрыманую Вольгу Бурневіч, на У.Запасава і Сяргея Качура складзены пратаколы (абвінавачваюць у непадпарадкаванні патрабаванням службовай асобы), іх хутка павязуць у Савецкі суд. Лёс астатняй тройкі актывістаў яшчэ вырашаецца.

Неўзабаве ў судзе Савецкага раёну прайшлі адміністрацыйныя суды над актывістамі «Альтэрнатывы» Сяргеем Качурам і Ўладзіславам Запасавым.

«Уладзіслава Запасава і Сяргея Качуру пакаралі штрафамі ў 9 мільёнаў рублёў. Вольгу Бурневіч і Вольгу Жураўлёву зь міліцыі адпусьцілі», — паведаміў Свабодзе актывіст Ільля Дабратвор.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства