Паўторны разгляд справы Ніны Багінскай: штраф 20 базавых велічынь

2015 2015-02-20T13:13:08+0300 2015-02-20T13:13:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baginskaia_nina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ніна Багінская. Фота tut.by.

Ніна Багінская. Фота tut.by.

Суд Цэнтральнага раёна Менска 20 лютага паўторна разгледзеў адміністратыўную справу Ніны Багінскай, якую абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 22 студзеня каля помніка Тарасу Шаўчэнкі.

За гэтыю акцыю 23 студзеня актывістку Ніну Багінскую суд Цэнтральнага раёна пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейснены на працягу года паўторна).

Але пры разглядзе скаргі Багінскай, пададзенай на пастанову суда Цэнтральнага раёна у Менскі гарадскі суд 3 лютага суддзя В. Камісараў прыйшоў да нечаканай высновы, што “зыходзячы са зместу, выкладзенага ў апісальна-матывіровачнай частцы вынесенай раённым судом пастановы ў адносінах да Багінскай А.Н.Г. вынікае, што не было дакладна ўстаноўлена тое, у якім мерапрыемстве Багінская прымала ўдзел 22 студзеня – у несанкцыянаваным мітынгу альбо несанкцыянаваным пікетаванні”.

Таму Менгарсуд вынес пастанову аб накіраванні справы актывісткі на новы разгляд у той жа суд і аб адмене ранейшай судовай пастановы.

Суддзя В. Шабуня, якая разглядала адміністратыўную справу ў тым жа судзе Цэнтральнага раёна, зыходзіла пры вызначэнні віны Багінскай з таго, што яна, ведаючы фактычныя матэрыялы справы выклала іх суду з выгоднага для сябе боку:

“Довады Багінскай аб тым, што яна не прымала ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні, а адкрыта і мірна выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю ў  рамках дзеючага заканадаўства, суд прызнае не адпавядаючымі рэчаіснасці…

на аснове ведання матэрыялаў справы аб адміністратыўным правапарушэнні, маючых у ім доказаў, а таксама з улікам дакладнага ведання фактычных абставінаў здзяйснення правапарушэння, [Багінская] сваю версію у судзе выклала максімальна выгадным для сябе спосабам, імкеннем прадставіць сітуацыю і трактаваць заканадаўства ў выгадным для яе святле…”

Такім чынам суддзя Шабуня прыйшла да высновы, што падставы для вызвалення Н. Багінскай ад адміністратыўнай адказнасці адсутнічаюць і пастанавіла аштрафаваць актывістку на 20 базавых велічынь (3 600 000 рублёў).

Ніна Багінская не пагадзілася з такім рашэннем суда Цэнтральнага раёна і з дапамогай праваабаронцаў “Вясны” паўторна будзе абскарджваць пастанову аб накладанні штрафу ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international