15 кастрычніка дзесяць вадзiцеляў ваўкавыскага “Радыётаксi 22222” абвесцiлi галадоўку ў знак салiдарнасцi са сваiм працадаўцам, Мiкалаем Аўтуховiчам.

2003 2003-10-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Iндывiдуальны прадпрымальнiк не прымае ежу ўжо пяты дзень, пратэстуючы такiм чынам супраць затрымання падаткавымi органамi трынаццацi ягоных аўтамабiляў.
16 кастрычніка спаўняецца тыдзень, як 60 супрацоўнiкаў “Радыётаксi 22222”, засталiся без працы. Iнспекцыя падаткавага камiтэта па Гродзенскай вобласцi ў мiнулы чацьвер затрымала 11 з 18 таксовак Мiкалая Аўтуховiча, а таксама мiкрааўтобус i машыну-эвакуатар у заклад за штрафныя санкцыi памерам 273 мiльёны рублёў, налiчаныя за парушэнне прадпрымальнiкам касавых аперацыяў.
Сам прадпрымальнiк сваю вiну не прызнае, гаворыць, што яго такiм чынам проста запалохваюць за тое, што ён уступiў у канфрантацыю з мясцовымi ўладамi.
- Мне кажуць: ты нiчога не дакажаш, ты проста “патрапiў пад каток”, - гаворыць Мiкалай Аўтуховiч. – Адна з супрацоўнiцаў гродзенскай падаткавай службы мне адкрытым тэкстам сказала: “Я веру, што вы нiчога не скралi, але гэтую сiстэму вы не пераможаце”.
Галодоўшчыкi ўвесь час знаходзяцца ў офiсе “Радыётаксi 22222”. Гавораць, што не выйдуць адтуль, пакуль Мiкалаю Аўтуховiчу не вярнуць ягоныя аўтамабiлi. Паводле iнфармацыi Iнспекцыi падаткавага камiтэта па Гродзенскай вобласцi, затрыманыя машыны будуць знаходзяцца на мiлiцэйскай стаянцы ў Ваўкавыску да таго часу, пакуль не скончыцца праверка дзейнасцi прадпрымальнiка. Затым iх лёс будзе вырашаць суд.
Юлiя Дарашкевiч
pahonia.promedia.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international