Алесь Бяляцкі распавёў міністру замежных спраў Латвіі пра праблемы беларускіх палітвязняў

2015 2015-02-20T11:52:57+0300 2015-02-20T12:17:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rinkevicius.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс

20 лютага зранку ў амбасадзе Латвійскай Рэспублікі адбылася сустрэча прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі з міністрам замежных спраў Латвіі спадаром Эдгарсам Рынкевічсам. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў, у тым ліку і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Падчас сустрэчы адбыўся актыўны абмен думкамі і меркаваннямі. У прыватнасці Алесь Бяляцкі засяродзіў увагу на тым, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стабільна дрэнная. У краіне ёсць шэсць палітычных зняволеных. Асаблівую трывогу выклікаюць становішча Мікалая Дзядка, над якім ў калоніі 25 лютага адбудзецца чарговы суд, а таксама Юрыя Рубцова, якому пагражае перавод з “хіміі” ў калонію. Прычым колькасьць палітычных зняволеных можа імкліва павялічыцца, таму як улады не збіраюцца дэмакратызаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне і ўсе рэпрэсіўныя інструменты застаюцца.

Працягваецца пераслед палітычных актывістаў праз надуманныя адміністратыўныя парушэнні. У краіне задушаныя ўсе грамадзянскія і палітычныя свабоды, пераследуюцца журналісты і праваабаронцы, застаецца смяротнае пакаранне. Больш за тое, апошнія кампаніі па барацьбе з дармаедствам, усё больш папулярная ва ўладаў прымусовая праца накіраваныя на абмежаванне правоў значна больш шырокіх сацыяльных групаў у Беларусі, чым толькі грамадзянскіх актывістаў.

Алесь Бяляцкі заклікаў Еўрапейскі Саюз, які зараз прадстаўляе Латвія, не ісці па шляху “азербайджанізацыі” Беларусі, не пагаджацца з масавымі і усеабдымнымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, не зніжаць планку патрабаванняў да ўладаў у галіне захавання правоў чалавека.

У той самы час – працягваць намаганні па лібералізацыі візавага рэжыму паміж Еўрасаюзам і Беларуссю з тым, каб у бліжэйшай перспектыве выйсці на бязвізавы рэжым паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі.

Алесь Бяляцкі заклікаў міністра Рынкевічса запрасіць на саміт Еўрапейскага партнёрства, які адбудзецца у траўні гэтага году ў Рызе, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі, з тым, каб падчас саміту быў таксама пачуты голас беларускіх дэмакратычных колаў, якія змагаюцца за правы чалавека і вольную дэмакратычную Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international