Вольга Грунова – маці павінна ведаць, дзе пахаваны яе сын

2015 2015-02-19T16:24:13+0300 2015-02-19T16:24:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grunova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Грунова

Вольга Грунова

Маці пакаранага смерцю гамяльчаніна Аляксандра Грунова - Вольга Грунова, якой адмоўлена ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы супраць Гомельскага абласнога суда і Дэпартамента выканання пакаранняў сёння падала наглядную скаргу на імя старшыні Гомельскага абласнога суда Сяргея Шаўцова. Праз судовую сістэму жанчына працягвае патрабаваць змены заканадаўства, якое забараняе паведамляць аб месцах пахавання растраляных у выніку смяртных прысудаў у Беларусі.  

Намятаем, пасля адмовы выдаць цела растралянага сына або паказаць месца яго пахавання, жанчына з дапамогаю праваабаронцаў распачала стратэгічную цяжбу, накіраваную на змяненне як заканадаўства, так і практыкі яго прымянення, якія кожны раз вядуць да пакут бацькоў ды сваякоў растраляных у Беларусі.

“Цяжка зразумець, чаму ў нашай краіне да сёняшняга дня фактычна прымяняюцца катаванні, чаму маці не ведае, дзе пахавана яе дзіця, чаму мы пазбаўлены магчымасці прыйсці на магілу блізкага чалавека? Хіба гэта велікадушнасць і гуманізм, калі пасля прывядзення ў выкананне смяротнага прысуду сем’і ды сваякі пакаранага не маюць магчымасці ў адпаведнасці з рэлігійнымі перакананнямі і звычаямі пахаваць, няхай нават і забойцу, але ж блізкага ім чалавека?”, - паўтарае забітая горам жанчына.  

Нагадаем, Аляксандр Груноў быў расстраляны 22 кастрычніка 2014 года за забойства знаёмай дзяўчыны. Ён паспеў зарэгістраваць скаргу ў Камітэце ААН па правах чалавека. Пасля вычарпання ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны ў Камітэт ААН па правах чалавека з асобнай скаргаю аб жортскім абыходжанні мае намер звярнуцца і Вольга Грунова.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international