Cуд перанёс разгляд скаргі ПЦ "Мемарыял" на прызнанне замежным агентам

2015 2015-02-19T14:37:25+0300 2015-02-19T14:37:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miemaryjal-agent.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Надпіс "замежны агент" на будынку Праваабарончага цэнтра "Мемарыял"

Надпіс "замежны агент" на будынку Праваабарончага цэнтра "Мемарыял"

19 лютага Цвярскі раённы суд Масквы адклаў разгляд скаргі Праваабарончага цэнтра "Мемарыял" на ўключэнне ў рэестр замежных агентаў на 11 сакавіка ў сувязі з хадайніцтвам прадстаўнікоў Мінюста аб выкліку ў суд супрацоўнікаў пракуратуры.

На сённяшнім пасяджэнні прадстаўнікі Мінюста падалі хадайніцтва аб выкліку ў суд у якасці трэцяй асобы супрацоўнікаў пракуратуры Масквы, паколькі на падставе прадстаўлення пракуратуры было прынята рашэнне аб унясенні арганізацыі ў рэестр замежных агентаў, паведамляе "Каўказскі вузел".

Адвакат ПЦ "Мемарыял" Кірыл Карацееў у сваю чаргу заявіў, што лічыць удзел пракуратуры ў працэсе неабавязковым. Раней арганізацыя заяўляла, што лічыць памылковымі высновы пракуратуры, якая ўгледзела ў яе дзейнасці палітычны характар.

Суддзя пагадзіўся з пазіцыяй прадстаўнікоў Мінюста, задаволіў хадайніцтва і перанёс працэс на 11 сакавіка.

Нагадаем, закон "Аб замежных агентах", прыняты Дзярждумай РФ 13 ліпеня 2012 года, патрабуе ад некамерцыйных арганізацый, што фінансуюцца з-за мяжы і займаюцца пры гэтым палітычнай дзейнасцю, прыняць статус замежнага агента. Дадзены закон выклікаў жорсткую крытыку з боку прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый. Яны аспрэчылі нарматыўны акт, але Канстытуцыйны суд прызнаў яго адпаведным асноўнаму закону краіны. 8 лютага 2013 года шэраг НКА, у тым ліку ПЦ "Мемарыял", падалі скаргу на закон у Еўрапейскі суд па правах чалавека.

Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" уваходзіць у склад гісторыка-асветніцкага і праваабарончага таварыства "Мемарыял", з пазовам аб ліквідацыі якога раней Мінюст звярнуўся ў Вярхоўны суд РФ, аднак суд адхіліў дадзены пазоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international