Яўгену Васьковічу не дазваляюць чытаць Крымінальны кодэкс

2015 2015-02-18T16:02:35+0300 2015-02-18T16:02:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Стала вядома, што пасля доўгатэрміновага спаткання Яўгена Васьковіча з яго маці ў магілёўскай калоніі № 15 палітвязню забаранілі ўзяць з сабой у атрад прававую літаратуру. У тым ліку – Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы.

Cпатканне палітвязня і журналіста з яго маці праходзіла 5-6 лютага. Маці Яўгена, Рушанія Іванаўна, акрамя прадуктаў харчавання і адзення, прывезла з сабой у калонію прававую літаратуру, якую раней прасіў Яўген і якую яму перадалі сябры і калегі.

Кнігі гэтыя выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь, у іх змяшчаецца інфармацыя пра заканадаўства, правы і абавязкі беларускіх грамадзян. У тым ліку тых, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.

Чаму гэтая літаратура апынулася пад забаронай, супрацоўнікі калоніі не растлумачылі.

Між тым, трэба адзначыць, што грамадзяне Беларусі, якія апынуліся ў зняволенні, ня пазбаўляюцца права на атрыманне і захоўванне інфармацыі, якая тычыцца іх законных правоў і інтарэсаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international