Барысаў: Недзяржаўную газету “Борисовские новости” цягнуць у суд

2015 2015-02-18T11:57:31+0300 2015-02-18T11:57:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg

З пазовам да газеты “Борисовские новости” аб абароне дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды ў суд Барысаўскага раёна звярнулася ўчастковая медсястра гарадской паліклінікі.

Падставай для звароту ў суд стаў артыкул “Кто виноват в смерти пациента 2-ой поликлиники?”, надрукаваны 24 снежня 2014 г. На думку пазоўніцы, ён утрымлівае не адпаведныя рэчаіснасці і ганебныя для яе дзелавой рэпутацыі звесткі.

У згаданым артыкуле быў апублікаваны ліст чытачкі “БН”, якая распавядала пра нядбайнае абыходжанне медработніцы з яе мужам пры аказанні яму дапамогі на даму. Смерць мужа, якая наступіла пасля візіту мэдсястры, чытачка палічыла наступствам несумленнага выканання абавязкаў працаўніцай паліклінікі. У гэтым жа артыкуле была апублікаваная вытрымка з пісьмовага адказу галоўнага ўрача Барысаўскага цэнтральнага раённага шпіталю на зварот пацярпелай (жонкі памерлага). Кіраўнік медыцынскай установы паведамляў, што службовая праверка не знайшла пацвярджэння выкладзеных жанчынай фактаў.

Нягледзячы на прысутнасць меркаванняў абодвух бакоў канфлікту, супрацоўніца паліклінікі палічыла факт публікацыі артыкула распаўсюдам ілжывых і ганебных для яе звестак.

Акрамя рэдакцыі “БН”, адказчыцай выступае аўтарка ліста ў рэдакцыю.

Пазоўніца патрабуе прызнаць некаторыя звесткі з артыкула несапраўднымі і зневажальнымі для яе дзелавой рэпутацыі, абавязаць газету надрукаваць абвяржэньне і спагнаць салідарна з адказчыкаў грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 50 млн рублёў, а таксама судовыя выдаткі.

Першае пасяджэнне па справе адбудзецца ў судзе Барысаўскага раёна 20 лютага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international