Светлагорскаму актывісту пашкодзілі аўтамабіль

2015 2015-02-16T13:13:59+0300 2015-02-16T13:13:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liashenka-jury-svetlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Ляшэнка.

Юры Ляшэнка.

16 лютага грамадскі актывіст са Светлагорску, інвалід першай групы Юрый Ляшэнка накіраваў заяву ў міліцыю з патрабаваннем высветліць асобы невядомых, якія пашкодзілі яго аўтамабіль, што магло прывесці да ДТЗ і пагражала жыццю і здароўю заяўніка. Па словах грамадскага актывіста, 15 лютага ён вяртаўся ў Светлагорск на сваім аўто і адчуў стукат і вібрацыю. Ён заехаў на запраўку і папрасіў выпадковых кіроўцаў паглядзець – што не так з аўто. Тыя высветлілі, што задняе левае кола ледзь трымаецца. Даехаўшы да станцыі тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў, Юрый Ляшэнка даведаўся ад майстра, што ўсе колы яго аўто адціснуты. «Улічваючы, што са жніўня мне прыходзяць пагрозы – праз цыдулкі ў дзвярах, праз электронную скрынку неаднаразова атрымліваў непрыемныя, мякка кажучы, пасланні, я ў чарговы раз звярнуўся ў міліцыю, каб яны знайшлі вінаватых. Па фактах цыдулкі ў дзвярах, і па фактах пагроз праз электронную скрынку міліцыя нібыта праводзіла праверкі і не знайшла вінаватых. Спадзяюся, што хоць гэтым разам міліцыя не адмахнецца ад маёй заявы», - пракаментаваў актывіст.

Нагадаем, што ў лістападзе Юрый Ляшэнка праводзіў адзіночны пікет з мэтай звярнуць увагу на парушэнні правоў інвалідаў, але быў «затрыманы» хуткай дапамогай. Потым суд пакараў яго штрафам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international