Жыхарам Бярозы нагадалі пра палітвязняў і зніклых (фота)

2015 2015-02-16T12:39:37+0300 2015-02-16T12:39:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biar-salid-palit-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У чарговы раз бярозаўчанам нагадалі пра наяўнасць палітвязняў у краіне. У розных месцах горада з’явіліся ўлёткі з выявай палітзняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча з надпісам: “Свабоду палітвязням!”. Да гэтага часу ў беларускіх месцах прымусовага ўтрымання знаходзяцца 6 палітвязняў: Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Ігар Пракапенка і Юрый Рубцоў.

На адным з аўтобусных прыпынкаў цэнтральнай вуліцы Леніна быў вывешаны вялікі плакат з партрэтамі зніклых: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага з надпісам: “Мы памятаем!”. Палітыкі Віктар Ганчар і Юры Захаранка, прадпрымальнік Анатоль Красоўскі зніклі ў 1999 годзе, журналіст Дзмітрый Завадскі – у 2000-м. Адказу на пытанне: “Дзе яны і хто вінаваты ў іх знікненнях?” няма да гэтага часу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international