Кампанія ў падтрымку палітвязня Яўгена Васьковіча

2015 2015-02-16T09:19:12+0300 2015-02-16T09:19:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

У панядзелак 16 лютага, у Дзень Салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, усе неабыякавыя грамадзяне запрашаюцца а 18:30 у офіс прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці ў Менску на вуліцы Кульман, 4, каб падпісаць віншавальныя паштоўкі палітзьняволенаму Яўгену Васьковічу.

Малады чалавек асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні ў дачыненьні будынку Камітэту дзяржбясьпекі ў Бабруйску. За 3 гады зьняволеньня, паводле сяброў Яўгена Васьковіча, ён адбыў больш за 200 дзён у карцэры. Дагэтуль вязень магілёўскай турмы больш за год не сустракаўся з маці і толькі напачатку лютага адміністрацыя ўстанова дала яму такую магчымасьць. Як апавяла Свабодзе ягоная маці Рушаньня, яны нарэшце пабачыліся, дакладней, цягам 2 гадзінаў размаўлялі праз шкло.

Ужо больш за 5 гадоў кожны 16 дзень месяца дае нагоду ўсяму сьвету звярнуць увагу на палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Грамадзякія і палітычныя актывісты заклікаюць усіх людзей добрай волі далучацца да падпісаньня віншавальных паштовак палітзьняволеным. Гэтым разам прапануецца падтрымаць Яўгена Васьковіча, піша Радыё Свабода".

Яўген Васьковіч – узяты пад варту з 17 студзеня 2011 г., асуджаны 18 траўня 2011 г. судом Бабруйскага раёна і г.Бабруйску ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджанне маёмасьці ў асабліва буйным памеры) да 7 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэньнем суду ад 12 кастрычіка 2011 г. умовы адбыцця пакараньня былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №15 у Магілёве ў турму №4 г. Магілёва. 12 кастрычніка 2014 года быў зноў пераведзены ў  калонію №15 у Магілёве

 

Яўген Васьковіч нарадзіўся ў Бабруйску 26 лютага 1990 году ў сям’і рабочых. Пасьля школы вучыўся завочна на журналісцкім аддзяленьні філялягічнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Працаваў у газэце “Бобруйский курьер”. Прыхільнік партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, якая актыўна ствараецца. Удзельнік Плошчы-2010, за якую быў пакараны — адседзеў 12 сутак на “Акрэсьціна”. 

 

Павіншаваць Яўгена Васьковіча можна на адрас: 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК № 15, атрад №13.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international