Уладзіміра Пруднікава выклікалі на "прафілактычную гутарку"

2015 2015-02-16T08:34:15+0300 2015-02-16T08:34:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Уладзіміра Пруднікава, медыка, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, выклікаў кіраўнік упраўлення аховы здароўя Гарадзенскага абласнога выканкаму Андрэй Стрыжак.

Прычына гутаркі – леташні ўдзел яго падначаленага ў Свіслацкім фэсце. Актывіста здзівіла, што менавіта ў выходны дзень мясцовыя чыноўнікі вырашылі з ім пагаварыць, і што выклікаюць адносна фэсту, які адбыўся яшчэ ў кастрычніку 2014 года:

- Разумеў, што гэта будзе чарговая ідэалагічная “прамыўка мазгоў”, па-другое, гэта звязана таксама з маім сяброўствам у АГП. Сёння павінен адбыцца з’езд кааліцыі “За свабодныя сумленныя выбары”. Я павінен там удзельнічаць у якасці дэлегата. Гэта таксама спроба мяне туды не пусціць.

У час гутаркі Уладзіміру Пруднікаву паралі не ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах грамадска-палітычнага характару, калі яны не дазволены ўладамі. Прыгадаем, што летась у канцы кастрычніка ў Свіслачы традыцыйна ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага. Пазней каля палутара дзясятка чалавек былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці і пакараныя штрафамі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international