Журналісту Андрэю Мялешку чыноўнікі не дазваляюць рабіць аўдыёзапісы

2015 2015-02-14T12:31:55+0300 2015-02-14T12:31:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

   У Гродне 13 лютага на адкрыцці выставы “Музей шакаладу” ў мясцовым гісторыка-археалагічным музеі журналісту Андрэю Мялешку першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкаму Аляксандр Вярсоцкі ў прысутнасці дырэктара музея Юрыя Кітуркі не дазволіў рабіць аўдыёзапісы. Ён заявіў, што журналіст не мае афіцыйнай акрэдытацыі і таму не мае права браць каментары і рабіць інтэрв’ю. Калі Мялешка паказаў чыноўніку пасведчанне сябра БАЖ, той заявіў, “што такіх дакументаў можна намаляваць шмат” і папрасіў журналіста пакінуць залу.

   Андрэй Мялешка перакананы, што такім чынам гродзенскія чыноўнікі чарговы раз парушаюць яго права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international