Віктар Парфёненка будзе працягваць судовае разбіральніцтва з МЗС

2015 2015-02-13T13:25:08+0300 2015-02-13T13:25:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfionenka-1.jpg
Журналіст Віктар Парфёненка

Журналіст Віктар Парфёненка

Журналіст з Гародні Віктар Парфёненка атрымаў з Ленінскага суда Менску дакументы з адмовай у разглядзе скаргі на Міністэрства замежных спраў. Журналіст працягвае дамагацца праўды і ўрэшце атрымаць пры гэтым ведамстве акрэдытацыю. Але 7 разоў атрымаўшы адмовы, ён вырашыў перайсці да змагання ў судовых інстанцыях.

- Цяпер я буду, разам з юрыстамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, рыхтаваць наглядную скаргу да старшыні гарадскога суда Менску. Па рэкамендацыі, у тым ліку журналістаў БАЖ, я планую прайсці ўвесь этап – ад ніжэйшых судоў да вышэйшых.

Віктар Парфёненка збіраецца давесці справу аб адмове ў акрэдытацыі да лагічнага завяршэння, калі не ўдасца гэта праз беларускі суд здзейсніць – то будзе рабіць гэта праз Камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international