РУУС Цэнтральнага раёна: перашкодаў да доступу на выяздныя судовыя паседжанні не было

2015 2015-02-12T16:26:34+0300 2015-02-12T16:33:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кулакоў Леанід

Кулакоў Леанід

11 лютага прыйшоў адказ на заўвагу, ўнесенную Леанідам Кулаковым ў кнігу заўваг і прапаноў РУУС Цэнтральнага раёна г. Мінска.

23 студзеня, падчас выяздных судоў у Цэнтральным РУУС над удзельнікамі ўшанавання памяці ўкраінскай “Нябеснай сотні”, прысутных не пускалі ні ў будынак РУУС, ні на самі паседжанні. Заклапочаныя лёсам аднадумцаў, людзі прыйшлі падтрымаць іх на судзе, але патрапіць туды так і не змаглі. Спачатку іх выганяў дзяжурны супрацоўнік дзяржаўнай установы, а потым і сам начальнік РУУСа – Артур Шахлай.

Леанід Кулакоў дамогся таго, каб напісаць заўвагу ў кнігу заўваг і прапаноў на дзеянні супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС. Больш нікому з прысутных такой магчымасці не далі. Прапаршчык міліцыі за каўнер паліто выставіў вонкі юрыста Праваабарончага цэнтру “Вясна” Насту Лойку, калі тая ў сваю чаргу прасіла кнігу заўваг і прапаноў. Каля двадцаці чалавек стаялі на марозе некалькі гадзінаў, чакаючы вынікаў разгляду адміністратыўных спраў.

Праз 15 дзён быў дадзены адказ на заўвагу Леаніда Кулакова за подпісам самаго А.Шахлая. Так, у сваім адказе ён адзначае, што “ў ходзе праверкі было ўстаноўлена, што 23.01.2015г., у памяшканні УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Мінска, праводзіўся разгляд спраў па адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжанных арт. 23.34 КаАП, якія праходзілі ў выяздным судовым паседжанні, з удзелам асобаў, у дачыненне якіх праводзіўся адміністрацыйны працэс, і іх адвакатаў. Перашкодаў да доступу ў зал, дзе адбываліся судовыя паседжанні, не ўстаноўлена”.

Такім чынам, А. Шахлай, які сам выганяў людзей з будынку РУУС, не прызнае сваіх супрацьпраўных дзеянняў і не бачыць парушэнняў правоў прысутных каля РУУС грамадзян.

Леанід Кулакоў не задаволены такім адказам і збіраецца звярнуцца са скаргай ў Службу ўнутраннай бяспекі МУС.

“Калі супрацоўнікі РУУС лічаць, што ў кнізе заўваг і прапаноў мной напісаны паклёп, то няхай мяне прыцягваюць да адказнасці”, - зазначыў ён.

Нагадаем, 9 чалавек было затрымана пасля акцыі ўшанавання памяці ўкраінскай “Нябеснай сотні”. Чатырох з іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і асудзілі да 10 і 15 сутак арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international