Для чаго існуе Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны?

2015 2015-02-11T15:51:25+0300 2015-02-11T16:08:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mintrud-banner.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзмітрый Каваленка ўжо амаль 5 месяцаў дамагаецца выплаты заробку ад кампаніі “Мінскі дом вокнаў”, дзе прапрацаваў мантажнікам 3 гады і 8 месяцаў.
З ліпеня 2014 г. кампанія перастала выплачваць заработную плату сваім працаўнікам, у тым ліку і Дзмітрыю Каваленку. 15 верасня ён напісаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні ў сувязі з пастаяннымі парушэннямі працадаўцам арт.73 ПК, які вызначае тэрміны і перыядычнасць выплаты заробкаў. Пасля гэтага Д.Каваленка звярнуўся ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з просьбай аб правядзенні праверкі ў ТАА “Мінскі дом вокнаў” і прыцягненню да адказнасці вінаватых асобаў. На зварот з Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы прыйшоў адказ, у якім указваецца: “для прызначэння і правядзення Дэпартаментам пазапланавай праверкі выканання заканадаўства аб працы заяўнік павінен прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць парушэнні, выкладзеныя ў звароце (загад аб прыёме на працу, працоўны дагавор (кантракт), табелі ўліку працоўнага часу, ведамасці аб выплаце або пералічэнні заработнай платы на карт-рахунак), ці даць пісьмовую згоду на дачу сведкавых паказанняў у дачыненні да такіх парушэнняў. Названыя ўмовы Вамі не былі выкананыя і праверка ТАА «Мінскі дом вокнаў» Дэпартаментам ня праводзілася”.
Не атрымаўшы дапамогі ад дзяржаўнага органа, 13 кастрычніка 2014 Дзмітрый Каваленка самастойна звярнуўся да адваката і падаў на кампанію пазоў у суд Заводскага раёна г.Мінска. Суд сваім рашэннем пастанавіў спагнаць з адказчыка на карысць істца 39 126 102 бел. руб. У гэтую суму былі ўключаныя: нявыплачаны заробак за адпрацаваны перыяд (з ліпеня па верасень), кампенсацыя за нявыкарыстаны адпачынак, выхадная дапамога, кампенсацыя за кожны дзень пратэрміноўкі па нявыплаце, а таксама расходы па аплаце паслуг адваката. Аднак і пасля судовага рашэння, кампанія выплат Дзмітрыю Каваленка не зрабіла. Судовыя выканаўцы таксама не спяшаліся дапамагчы работніку, які застаўся без працы і без грошай.
Ідэі аб тым, што дзяржава неяк павінна рэагаваць на парушэнні правоў працоўных, былы працаўнік не пакінуў і зноў звярнуўся ў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы. На гэты раз ён падаў патрэбныя дакументы і быў гатовы даваць паказанні як сведка па парушэннях, выкладзеных у звароце. Дзяржаўны орган адправіў пісьмовы запыт у “Менскі дом вокнаў” аб прадастаўленні неабходных дакументаў для поўнага і ўсебаковага разгляду звароту. Аднак “у названы ў лісце тэрмін наймальнік у Дэпартамент не з'явіўся і дакументы не прадставіў”. Такое стаўленне прадпрыемству, чамусьці, сышло з рук: далейшых спробаў сустрэцца з наймальнікам Дэпартамент не рабіў. Таксама ў сваім адказе Дэпартамент спасылаецца на тое, што пытанні выплаты ўсіх сум разглядаліся ў судзе Заводскага раёна. Адпаведна, выкананне судовага рашэння знаходзіцца ў кампетэнцыі судовых выканаўцаў, а Дэпартамент з'яўляецца наглядным органам за выкананнем заканадаўства аб працы і аб яго ахове. У яго кампетэнцыю не ўваходзіць нагляд за дакладным і правільным выкананнем рашэнняў судоў.
У частцы кантролю за выкананнем судовага рашэння ўсё дакладна. Але вось што канкрэтна дзеля выканання закона аб працы, чаго да гэтага часу і дамагаецца былы работнік ад свайго былога наймальніка, рэальна зрабіў Дэпартамент?
Не дапамагае работніку і служба прымусовага выканання: са словаў судовага выканаўцы, на дарагое абсталяванне кампаніі быў накладзены арышт. Калі адказчык не выплочвае грошы на працягу 10 дзён, то адбываецца дзяржацэнка маёмасці і яно рэалізуецца. Аднак, да гэтага часу такая ацэнка праведзеная не была, як не быў і выплачаны доўг Д. Каваленку.
Адзначым, што Дзмітрый Каваленка не адзіны працаўнік, якому «Мінскі дом вокнаў» павінен выплаціць па запазычанасці. Кампанія ўпэўнена займае месца сярод даўжнікоў па г.Мінску ня першы месяц. Каля 150 чалавек падпісалі калектыўны зварот для накіравання яго ў розныя дзяржаўныя органы. Вядома, калі яны будуць разгледжаны так, як зварот Дзмітрыя, то прадпрыемства можа ўпэўнена працягваць у ранейшым духу...

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international