Даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі: лінгвістычных прыкмет «экстрэмісцкіх» значэнняў не выяўлена

2015 2015-02-10T12:39:17+0300 2015-02-10T12:39:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/doklad_za_polchasa_do_vesny.jpg
«За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі»

«За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі»

Такое заключэнне выдала Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) прыкмет экстрэмізму. Глядзець заключэнне: с.1,2,3,4,5.
Нагадаем, сумесны даклад брытанскіх і беларускіх праваабаронцаў «За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі», надрукаваны ў Вялікабрытаніі і дасланы па пошце ў Беларусь, быў затрыманы мытняй аэрапорта «Мінск-2» яшчэ ў пачатку жніўня 2014 года.

Адзначым, што першая партыя такіх жа кніг прыйшла ў Беларусь у ліпені і прайшла мытную праверку без пытанняў. Кніга была накіравана ва ўсе зацікаўленыя міністэрствы і ведамствы, у тым ліку ў Адміністрацыю Прэзідэнта, Савет Міністраў, Мінюст, Генеральную пракуратуру. З Адміністрацыі Прэзідэнта было атрымана паведамленне пра тое, што інфармацыя, выкладзеная ў дакладзе, «прынята да ведама».

Даклад «За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі», быў падрыхтаваны The Equal Rights Trust ў партнёрстве з Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і пры дапамозе міжэтнічнага кансультатыўнага савета пры Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур, МГА "Гендэрныя перспектывы", ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", ГА "Радзіслава”, АПУ "Офіс па правах людзей з інваліднасцю", Праваабарончага праекта "ГейБеларусь", а таксама Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын.

Выданне з'яўляецца першай усёабдымнай справаздачай аб дыскрымінацыі і няроўнасці па ўсіх падставах і ва ўсіх сферах жыцця ў Беларусі. Даклад заснаваны на шырокіх палявых даследаваннях, інтэрв'ю, фокус групах і сур'ёзным аналізе заканадаўства і палітыкі. Даклад таксама дае шэраг дэталёвых рэкамендацый беларускім уладам, якія тычацца неабходных рэформаў у заканадаўстве, палітыцы і практыцы па забеспячэнні роўнасці і недыскрымінацыі.

*Поўная статутная назва РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", тут і ў іншых тэкстах - таксама БХК і Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international