Вярхоўны суд пакінуў штраф Логвінаву

2015 2015-02-10T11:37:59+0300 2015-02-10T11:37:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logvinau_igar.jpg
Ігар Логвінаў пасля вынясення  судовага рашэння 9 студзеня 2015 года.

Ігар Логвінаў пасля вынясення судовага рашэння 9 студзеня 2015 года.

10 лютага калегія па эканамічных справах Вярхоўнага суда разгледзела рашэнне эканамічнага суда Мінска ў справе выдаўца Ігара Логвінава. Як паведамляе tut.by, калегія пакінула ў сіле рашэнне пра спагнанне з экс-уладальніка кнігарні "Логвінаў" штрафу ў памеры 5,4 млн рублёў, а таксама канфіскацыі даходаў яго прадпрыемства за 2014 год у памеры 961 млн рублёў.

Нагадаем, што такое рашэнне па кнігарні "Логвінаў" прыняў 9 студзеня эканамічны суд Мінска па пазове падатковай інспекцыі Цэнтральнага раёна.  Нагодай стаў продаж кніг без неабходнай ліцэнзіі Мінінфармацыі. Прадпрымальнік абскардзіў рашэнне першай інстанцыі ў Вярхоўным судзе, але і яго рашэнне было неспрыяльным для выдаўца.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international