viasna on patreon

Гомель: міліцыя хоча скласці на Кастуся Жукоўскага пратакол за нібыта ілжывы данос

2015 2015-02-10T10:51:11+0300 2015-02-10T10:51:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

9 лютага грамадскаму актывісту з Гомеля патэлефанавалі з РАУС Чыгуначнага раёна і прапанавалі прыйсці ў аддзел для складання пратаколу за ілжывы данос. Актывіст тлумачыць: «7 лютага мне патэлефанаваў знаёмы і паведаміў, што каля грамадска-палітычнага цэнтру, што на вуліцы Палескай, стаяць удзельнікі мотапрабегу з Беларусі і Расіі, і што яны ломяцца ў двор, каб сарваць бел-чырвона-белы сцяг, які вісіць над будынкам. Патэлефанаваў знаёмы менавіта мне, бо я бліжэй за ўсіх жыву, і грамадска-палітычны цэнтр трэба было ратаваць ад тых байкераў з «Рускага свету». Я адразу выклікаў міліцыю і пабег туды. У той час ў будынку грамадска-палітычнага цэнтру нікога не было, бо быў выходны. Калі я прыйшоў на месца здарэння, то байкераў там ужо не было, толькі прыехала міліцыя. У выніку мяне хочуць зрабіць вінаватым».

Удзельнікі клубаў «Начныя ваўкі» і «Рускія матацыклісты» ладзілі прабег «Белая Русь» па маршруце Масква - Смаленск - Наваполацк - Мінск - Бабруйск - Гомель - Бранск. Мотапрабег праходзіў з 4 па 8 лютага. «Шлях паломнікаў пройдзе па святых гістарычных мясцінах руска-беларускай зямлі. Мерапрыемства здзяйсняецца ў славу прападобных святых воінаў-мніхаў, якія ўчынілі подзвіг у імя зямлі рускай, і ставіць сваёй мэтай захаванне і развіццё гістарычнай і культурнай спадчыны Русі, яе духоўных традыцый і каштоўнасцяў», - паведамлялі арганізатары. Мерапрыемства праходзіла пры падтрымцы Дэпартамента турызму Міністэрства культуры РФ, Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства і Нацыянальнага дабрачыннага фонду.

Беларускі Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае пакаранне за здзяйсненне правапарушэння па артыкулу 17.6 (ілжывы данос) у выглядзе штрафу да 15 базавых велічынь.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства