Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-02-10T09:29:47+0300 2015-03-11T11:54:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуска: 

“Хроніка пераследу”: Юрый Рубцоў просіць суд спагнаць з суддзі маральную шкоду ў памеры 125 мільёнаў і пералічыць іх на карысць выдавецтва «Логвінаў»; у калоніі ўзмацняецца ціск на Ігара Аліневіча; судовая калегія абласнога суду адмовіла маці расстралянага Аляксадра Грунова

“Падзея тыдня”:  Сёлета Рэспубліка Беларусь павінна прайсці чарговую працэдуру ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду Савета па правах чалавека ААН. Беларусь павінна прадставіць вынікі выканання папярэдніх рэкамендацый па сітуацыі з правамі чалавека,  прынятых ёю ў ходзе першага этапу. Напярэдадні гэтага агляду беларускія Няўрадавыя Дэмакратычныя Арганізацыі Беларусі накіравалі альтэрнатыўны ​​даклад  у офіс Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН і сустрэліся з спецыяльным дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклашам Харашці.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: У Менску ў след за арт-пляцоўкай “Цэх” ды кнігарняй Логвінаў зачыняецца чарговая культурная прастора – кнігарня Галіяфы. Намеснік дырэктара выдавецтва Галіяфы  Аляксей Харужка распавядае пра прычыны закрыцця прасторы і далейшыя планы.

У музычных паўзах - кампазіцыі Змітра Вайцюшкевіча.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international