Баранавічы: новае рашэнне гарвыканкама яшчэ больш заблытвае праблему масавых мерапрыемстваў

2015 2015-02-09T15:54:59+0300 2015-02-09T17:14:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-star-park-mas-mer.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менавіта да такой высновы прыйшлі мясцовыя праваабаронцы і грамадскія актывісты, калі азнаёміліся з новым рашэннем гарвыканкама ад 29 снежня 2014 года № 3778 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы і прызнанні страціўшымі сілу некаторыя рашэнні Баранавіцкага гарвыканкама”. Новае рашэнне гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах было надрукавана ў афіцыйнай газеце “Наш край” 6 лютага 2015 года ў раздзеле “рэклама”.

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца адзначае, што кожнае новае рашэнне гарвыканкама вызначае новае месца правядзення масавых мерапрыемстваў усё далей ад цэнтра горада і ад людзей. Цяперашнім рашэннем месцам правядзенне масавых мерапрыемстваў вызначана пляцоўка старого парку горада з боку вуліцы Міцкевіча, якая зусім не прыстасавана: тут няма грамадскай прыбіральні, амаль не ходзяць людзі і вядзецца будоўля, што можа паграджаць жыццю і здароўю дюдзей.

Праваабаронца Сяргей Гоўша звяртае ўвагу на тое, што ў рашэнні гарвыканкама нічога не паведамляецца аб заключэнні пісьмовых дамоў з міліцыяй, паліклінікай і ЖКГ.

– Артыкул6 закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года “Аб масавых мерапрыемствах у РБ” вызначае, што парадак аплаты, звязаны з аховай грамадскага парадку, медычным абслугоўваннем, прыборкай тэрыторыі пасля правядзенне на ёй масавага мерапрыемства, вызначаецца рашэннем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, на тэрыторыі якога плануецца правядзенне масавага мерапрыемства. Аднак Баранавіцкі гарвыканкам адмяніў сваё рашэнне ад 16.06.2009г. і рашэнне ад 05.10.2009г., якія вызначалі гэты парадак, а ў новым рашэнні ад 29 снежня 2014 года гэта зусім не прапісана, – каментуе Сяргей Гоўша.

Ён дадае, што баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты патрабавалі і ў судзе, і ў аблвыканкаме, і ва Упраўленні ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, каб было адменена заключэнне дамоў заяўнікаў з міліцыяй, як гэта зроблена, напрыклад, у Брэсце. Праваабаронца перакананы, што праваўжыванне закона павінна быць аднолькавым па зсёй краіне. Аднак гэтага не зроблена.

– Упэўнены, што Баранавіцкі гарвыканкам зноў будзе патрабаваць заключэння гэтых дамоў і не будзе дазваляць правядзення масавых мерапрыемстваў. І мяне вельмі здзіўляе, як гэтае рашэнне змагло прайсці юрыдычную экспертызу, – падсумаваў Сяргей Гоўша.

Ён мяркуе, што гэтыя бюракратычныя недакладнасці ў новым рашэнні гарвыканкама могуць быць перашкодай пры арганізацыі масавых мерапрыемстваў у горадзе і прыйдзецца зноў пісаць скаргі па яго змене ці замене.

 

Фота: пляцоўка старога парка з боку вуліцы Міцкевічы, вызначаная новым рашэннем гарвыканкама месцам масавых мерапрыемстваў у Баранавічах

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international