У ААН прынялі да разгляду скаргу Эдуарда Нелюбовіча

2015 2015-02-09T13:43:49+0300 2015-02-09T13:43:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуарда Нелюбовіча, які абскарджвае ў ААН забарону гомельскімі чыноўнікамі вулічнага шэсця ў падтрымку ўкраінскага народу і яго імкнення жыць у Еўрасаюзе. Таксама ён скардзіцца на забарону пікета ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага і яго вылучэнне на Нобелеўскую прэмію міру.  

Першапачаткова актывіст спрабаваў дамагчыся праўды на нацыянальным узроўні, але беларуская Феміда стала на бок чыноўнікаў. Пасля таго, як усе ўнутраныя сродкі эфектыўнай і даступнай прававой абароны актывістам былі вычарпаныя, ён прыняў рашэнне аб пошуку справядлівасці на міжнародным узроўні.

Эдуард Нелюбовіч просіць Камітэт па правах чалавека ўстанавіць факт парушэння яго правоў на свабоду выказвання меркавання і свабоду правядзення мірных сходаў. Акрамя таго, партыйны актывіст звяртае ўвагу на беларускае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, якое не адпавядае гарантыям, замацаванымі ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх ды палітычных правах.

“Трэба мяняць як базавы нацыянальны Закон аб масавых мерапрыемствах, так і рашэнне Гомельскага гарвыканкама, паводле якіх на арганізатараў мірных сходаў ускладзены дадатковыя абавязкі па заключэнні папярэдніх аплатных дамоў з гарадскімі службамі на абслугоўванне мерапрыемстваў. Пакуль гэтага не адбудзецца, у нашай краіне ў цэлым і ў Гомелі ў прыватнасці проста немагчыма выказаць сваё меркаванне з выкарыстаннем мірных сходаў”, - упэўнены Э. Нелюбовіч.

Юрыст і кіраўнік Гомельскага Цэнтру стратэгічных цяжбаў Леанід Судаленка, які дапамагае весці справы ў ААН, падкрэслівае, што ў Гомельскім рэгіёне за апошнія 11 год гарадскія ўлады не дазволілі  грамадзянам правесці звыш за 600-сот мірных сходаў. Па сваёй сутнасці ў рэгіёне знішчана сама сутнасць канстытуцыйных правоў на свабоду выказвання меркаванняў і свабоду правядзення мірных сходаў.   

Гомельская Вясна

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international