У ВЯРХОЎНЫМ СУДЗЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПРАЦЯГВАЕЦЦА ПРАЦЭС ПА СПРАВЕ АБ ЛІКВІДАЦЫІ “ФОНДУ БРАТОЎ ЛУЦКЕВІЧАЎ

2003 2003-10-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовы працэс распачаўся 14 кастрычніка. Зыск аб ліквідацыі гэтай арганізацыі быў пададзены Міністэрствам юстыцыі на падставе таго, што юрыдычны адрас, па якім зарэгістраваная фонд, знаходзіцца ў шматкватэрным доме. Тым самым, маўляў, парушаюцца нормы, усталяваныя Жыльлёвым кодэксам адносна выкарыстаньня жыльлёвых памяшканьняў выключна дзеля пражываньня грамадзянаў. Таксама грамадзкае аб’яднаньне абвінавачваюць у тым, што яно парушала правілы справаводзтва. Да гэтых абвінавачаньня супраць фонду далучаныя іншыя — такія як неадпаведная ўзору пячатка, неправамоцнае правядзеньне аднаго са сходаў арганізацыі, а таксама ажыцьцяўленьне экалягічных праграмаў, што нібыта супярэчыць статутнай дзейнасьці фонду.14 кастрычніка ў Вярхоўным судзе старшыня арганізацыі Анатоль Гурыновіч па пунктах абвяргаў гэтыя абвінавачаньні. На ягоную думку, “Фонд братоў Луцкевічаў” не вінаваты ў тым, што Мінюст зарэгістраваў арганізацыю па цяперашнім юрыдычным адрасе. А пячатка арганізацыі і сход яе сяброў дагэтуль былі прызнаныя чыноўнікамі з Міністэрства юстыцыі як легітымныя.

Старшыня “Фонду братоў Луцкевічаў” Анатоль Гурыновіч перакананы, што арганізацыю хочуць ліквідаваць за актыўную грамадскую дзейнасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international