Брэст: дзяржаўная газета праігнаравала прапанову актывістаў АГП абмеркаваць праблемы карупцыі

2015 2015-02-08T09:26:11+0300 2015-02-08T09:26:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karupcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Дыяна Касцюковіч, ад імя партыйнай суполкі быў накіраваны ліст да рэдактара газеты “Брэсцкі веснік”, заснавальнікам якой з'яўляецца мясцовы гарвыканкам. У сваім лісце актывісты паведамілі пра сваю занепакоенасць праявамі карупцыі ў краіне і адзначылі, што беларускія ўлады таксама дэкларуюць сваю заклапочанасць гэтай праблемай. “З боку праваахоўных органаў робяцца пэўныя дзеянні, але без прыцягнення грамадзянскай супольнасці поспехі будуць мець абмежаваны характар, - упэўненая Дыяна Касцюковіч. – Бо мы бачым толькі канстатацыю таго, што праблема існуе, але няма прапановаў, як яе вырашыць. Таму актывісты АГП жадалі, каб рэдакцыя дзяржаўнай газеты выступіла з ініцыятывай правядзенне ”круглага стала” з удзелам распрацоўшчыкаў антыкарупцыйнай платформы, а таксама адмыслоўцаў, якія рыхтавалі прапановы для змены закона “Аб супрацьдзеянні карупцыі”.

Аднак, як адначыла кіраўнік брэсцкай суполкі АГП, у вызначаны тэрмін з рэдакцыі “Брэсцкага весніка” ніякага адказу няма і выглядае на тое, што для згаданай газеты наяўнасць карупцыі ў краіне – гэта забароненая тэма. “Атрымліваецца, што газеце лепш праігнараваць зварот, чым пагадзіцца з нашымі прапановамі, альбо агучыць сваю нязгоду, якую трэба неяк аргументаваць”, - канстатуе Дыяна Касцюковіч, якая упэўненая, што толькі адкрытая і сумленная дыскусія будзе садзейнічаць пошуку эфектыўных механізмаў па супрацьдзеянні карупцыі ў Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international