У Цэнтральным РУУСе адчыняць краму “second hand”?

2015 2015-02-06T17:20:49+0300 2015-02-06T17:33:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kolas-mikalai.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Колас

Мікалай Колас

Мікалаю Коласу, які адбыў 10-суткавы арышт за ўскладанне кветак да помніка Тарасу Шаўчэнка ў Менску, не вярнулі асабістыя рэчы - шалік і шапку.

Яшчэ пад час затрымання 22 студзеня супрацоўнікі міліцыі ў аўтобусе з прымяненнем фізічнай сілы адабралі ў актывіста шалік з выяваю Пагоні і бел-чырвона-белую зімовую шапку. Пад час вопісу рэчаў у РУУСе Цэнтральнага раёна Колас уласнаручна ўнёс у спіс адабраныя рэчы. Але болей ён іх не ўбачыў, нават 1 лютага, пасля вызвалення з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Гэта ня першы выпадак, калі супрацоўнікі міліцыі не вяртаюць затрыманым іх уласную маёмасць. Дастаткова прыгадаць выпадак з гомельскім актывістам Юрыем Рубцовым, якому не вярнулі майку, адабраную пры затрыманні пад час дазволенай акцыі “Чарнобыльскі шлях” і нават на суд даставілі напаўаголеным. Відаць, хутка пры РУУСе можна будзе адчыняць краму “second hand”.

Мікалай Колас падрыхтаваў скаргу на імя пракурора Цэнтральнага раёна Менска, у якой просіць даць ацэнку дзеянням супрацоўнікаў міліцыі Цэнтральнага РУУса і дапамагчы вярнуць адабраную маёмасць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international