“Бобруйскому курьеру” не далі інфармацыі пра лёс музея Алеся Адамовіча

2015 2015-02-06T09:17:15+0300 2015-02-06T09:17:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bk.jpg

Карэспандэнт "Бобруйского курьера" Марына Маўчанава трэцяга лютага, рыхтуючы артыкул, патэлефанавала начальніцы аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама Галіны Чарновай, каб даведацца пра лёс музея Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша (Бабруйскі раён).

Журналістка атрымала катэгарычную адмову. “Я не буду даваць каментар “Бобруйскому курьеру””, – заявіла спн. Чарнова.

А на заўвагу журналісткі пра тое, што чыноўнікі не маюць права не прадастаўляць інфармацыю СМІ, пачула адказ: “Так, я ведаю пра гэта, але канкрэтна вашаму выданню я нічога даваць не буду. Не хачу размаўляць з вашым СМІ”.

Між тым, “Бобруйский курьер” усё ж падрыхтаваў публікацыю на гэтую тэму, у якой ускрыў вострую праблему.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства