У Брэсце на адрас незалежных журналістаў гучалі абразы і пагрозы

2015 2015-02-05T15:40:36+0300 2015-02-05T15:40:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-varburg.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фото: http://www.radzima.org

Фото: http://www.radzima.org

Інцыдэнт здарыўся падчас здымкаў рэпартажа пра знішчэнне гістарычных будынкаў і адбыўся каля аднаго з аб’ектаў - калоніі Варбургаў, якая неўзабаве будзе разбурана.

Як паведаміў брэсцкі фрылансер Алесь Ляўчук, журналісты рыхтавалі рэпартаж пра тое, як знішчаюць унікальны для Беларусі архітэктурны ансамбль драўляных будынкаў, якія з’явіліся ў Брэсце ў дваццатыя гады мінулага стагоддзя дзякуючы ахвяраванням габрэйскай дабрачыннай арганізацыі “Джойнт” для бедных іудзейскіх сем'яў горада.

Падчас здымкаў да журналістаў спачатку падыйшоў ахоўнік, які паводзіўся сябе агрэсіўна: ён забараніў прайсці на аб’ект, дзе неўзабаве распачнецца будаўніцтва, спаслаўшыся на тое, што ў журналістаў адсутнічае дазвол ад кіраўніцтва фірмы, а таксама няма будаўнічых касак (пры гэтым сам прадстаўнік аховы таксама яе не меў).

У хуткім часе на месцы падзей з’явіўся невядомы мужчына, які пачаў абражаць журналістаў і нават паабяцаў ударыць у твар. Пасля гэтага ён, таксама не маючы будаўнічай каскі, накіраваўся на тэрыторыю запланаванай будоўлі. Журналісты працягвалі здымкі ўжо за агароджанай пляцоўкай, дзе замест знішчаных гістарычных будынкаў мусіць з’явіцца гандлёвы аб’ект.      

 

Фота: http://www.radzima.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international