TUT.BY: "Сацыяльная рэабілітацыя ў Беларусі"

2015 2015-02-05T10:27:08+0300 2016-05-26T21:02:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapelka-tut.by.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка ў студыі TUT.by

Павел Сапелка ў студыі TUT.by

У студыі парталу TUT.BY некалькі дзён таму адбылася дыскусія на тэму "Сацыяльная рэабілітацыя ў Беларусі", у якой прымалі ўдзел інвалід–вазочнік Максім Вейзэ, дырэктар установы па сацыяльнай адаптацыі “Ніці дружбы” Арцём Галавій і юрыст Павел Сапелка.
Праблемы з працаўладкаваннем, празмерная бюракратыя дзяржаўных арганізацый, адсутнасць рэальна працуючых праграм па адаптацыі ў грамадстве - толькі некаторыя праблемы, якія аб'ядноўваюць, здавалася б, такія розныя групы насельніцтва, як дзеці-сіроты, былыя зняволеныя і інваліды.

Юрыст Павел Сапелка пад час дыскусіі распавёў пра змены беларускага заканадаўства, якія нядаўна ўступілі ў сілу, а таксама якім чынам яны дапамогуць уладкавацца на працу былым зняволеным і выступяць у якасці гаранта для патэнцыйных працадаўцаў. Таксама эксперт распавёў пра тое, куды звярнуцца чалавеку з судзімасцю, калі пасля вызвалення ў яго ўзніклі праблемы з жыллём.

Поўную версію дыскусіі можна паглядзець TUT.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international