Гомель: судовая калегія абласнога суду адмовіла маці расстралянага

2015 2015-02-04T13:24:07+0300 2015-02-04T13:24:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grunova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Грунова

Вольга Грунова

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суду адмовілася праверыць прэтэнзіі маці пакаранага смерцю гамяльчаніна Вольгі Груновай да дзяржавы, пакінуўшы ў сіле рашэнне суда Цэнтральнага раёну аб адмове ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы супраць Гомельскага абласнога суда і Дэпартамента выканання пакаранняў, якія адмаўляюцца паведаміць месца пахавання растралянага сына.  

Старшыня Гомельскага абласнога суда Сяргей Шаўцоў пісьмова адмовіў Вользе Груновой у задавальненні просьбы паказаць месца пахавання яе сына. У пісьмовым адказе суд працытаваў заканадаўчую норму адносна нявыдачы целаў расстраляных, а менавіта, па арт. 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, "смяротнае пакаранне, выконваецца непублічна шляхам расстрэлу. Цела для пахавання не выдаецца, аб месцы пахавання не паведамляецца".

З дапамогай праваабаронцаў Вольга Грунова распачала стратэгічную цяжбу, накіраваную на змяненне як заканадаўства, так і практыкі яго прымянення, якія кожны раз вядуць да пакут бацькоў ды сваякоў растраляных у Беларусі.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае жанчыне весці справу ў судах, упэўнены, поўная сакрэтнасць вакол даты экзэкуцыі і месца пахавання, а таксама адмова ў выдачы цела для пахавання ў адпаведнасці з рэлігійнымі перакананнямі і звычаямі сям'і пакаранага ўяўляюць эфект запалохвання і пакарання шляхам наўмыснага пакідання іх у стане невядомасці і псіхалагічнага стрэсу. Гэта, а таксама ўпартая адмова дзяржавы ў інфармаванні маці аб месцы пахавання сына, ўяўляюць сабой бесчалавечнае абыходжанне.

"Зараз нам трэба прайсці ўсе ўнутраныя даступныя сродкі прававой абароны, а менавіта, абласны нагляд у старшыні і нагляд у старшыні Вярхоўнага Суду, а потым скарга ў Камітэт па правах чалавека. Няхай з трыбуны ААН Урад Беларусі адкажа, чаму ў краіне да сёняшняга дня прымяняецца па сваёй сутнасці “сталінскае” заканадаўства", - кажа Леанід Судаленка.

Нагадаем, Аляксандр Груноў быў расстраляны 22 кастрычніка 2014 года за забойства знаёмай дзяўчыны. Ён паспеў зарэгістраваць скаргу ў Камітэце ААН па правах чалавека, які публічна выказаўся ў дачыненні да пакарання смерцю. Незалежна ад выканання смяротнага прысуду Камітэт па правах чалавека працягвае разглядаць справу Грунова.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international